Вы тут

У КНР з'явілася сонечная электрастанцыя ў выглядзе панд


 Ідэя аб яе стварэнні належыць кітайскаму старшакласніку. 


Паводле паведамлення карпарацыі па аднаўляльных крыніцах энергіі Panda Green Energy, у горадзе Датун правінцыі Шаньсі было завершана будаўніцтва і падключэнне да сеткі першай у свеце сонечнай электрастанцыі ў выглядзе панд, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Ідэя аб стварэнні электрастанцыі ў выглядзе панд належыць  кітайскаму старшакласніку, які вучыўся ў ЗША. Ён спраектаваў электрастанцыю па выпрацоўцы сонечнай энергіі ў выглядзе нацыянальнага скарба Кітая - вялікай панды. Пры будаўніцтве выкарыстоўваліся сонечныя панэлі двух колераў з белымі фотаэлектрычнымі клеткамі і чорнымі крамянёвымі фотаэлементамі. Такім чынам, атрымалася максімальна дакладна ўзнавіць выгляд бамбукавых мядзведзяў. З вышыні птушынага палёту электрастанцыя ўяўляе сабой яркі вобраз панд. 

Згодна з планам, поўная усталявальная магутнасць новай сонечнай электрастанцыі складзе 100 мегават. Магутнасць першага блока электрастанцыі складае 50 мегават. Усяго выкарыстана 69888 монакрышталічных крамянёвых элементаў магутнасцю 295 ват, 94248 двухбаковых шкляных кампанентаў, 11200 мембранных модуляў з телурыда кадмію магутнасцю 115 ват. Знешні выгляд першага этапу электрастанцыі выкананы ў выглядзе двух дзіцянятаў панд. Другі блок будзе ўяўляць сабой двух вялікіх бамбукавых мядзведзяў, разам яны ўтвараюць шчаслівую сям'ю. 

Па падліках, новая электрастанцыя магутнасцю 100 мегават за 25 гадоў прадаставіць 3.2 млрд. КВт/г электраэнергіі, што дазволіць зэканоміць за 1 млн. 56 тыс. тон вугалю, знізіць аб'ём выкідаў вуглякіслага газу на 2,74 млн. тон, маштабы эмісіі сярністага газу, аксінітрыдных элементаў і пылу на 26 тыс. тон, 24 тоны і 1600 тон адпаведна. Па пагадненні аб стратэгічным супрацоўніцтве, якое было падпісана ў 2016 годзе паміж кампаніяй Panda Green Energy і ААН, бакі прывядуць у дзеянне план карпарацыі па «працягламу развіцці ўдзелу і інавацый моладзі». Першы летні лагер ААН пад назвай «Падрыхтоўка будучых кіраўнікоў у сферы кліматычных дзеянняў», арганізаваны бакамі, афіцыйна стартаваў на мінулым тыдні. 50 кітайскіх і замежных прадстаўнікоў моладзі правядуць дзевяць дзён на электрастанцыі і базе летняга лагера.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».