Вы тут

Раім схадзіць


Дзень памяці Якуба Коласа, велакупала: экскурсія на роварах, вялікі фестываль светлашарыкаў і гульнявое свята «Toyday» – афіша «Звязды» з 14 па 20 жніўня.


Дзень памяці Якуба Коласа

Фота: agentika.com

Дзе: Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калі: 14 жніўня, 15:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

У дзень памяці паэта музей запрашае на аўтобусна-пешаходную экскурсію «Мінскія адрасы Якуба Коласа», якая дапаможа глыбей пазнаць жыццё беларускага Песняра. 

У 15:00 адбудзецца памінальны мітынг і ўскладанне кветак да магілы паэта. Удзел у ім прымуць члены сям’і Якуба Коласа, літаратары, грамадскія дзеячы, мастакі, навукоўцы.


Велакупала: экскурсія на роварах

Фота: sozvuchie.by

Дзе: Мінск

Калі: 16 жніўня, 19:00

Колькі каштуе: 5 руб. – за тыдзень да экскурсіі, 8,5 руб. – да дня экскурсіі 

У міжваенны перыяд Янка Купала, атрымаўшы першым званне народнага паэта, пасяляецца ў Мінску. Дзе жыў паэт? Хто былi яго суседзi? Чаму i як прыйшлося ратавацца ад Свiслачы? І як потым ратавалі самога пасля спробы самагубства? Постаць класіка, яе мінскія абрысы і цені – у новай аўтарскай велаэкскурсіі Паўла Каралёва, супрацоўнiка Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Янкi Купалы. 


Вялікі фестываль светлашарыкаў

Фота: afisha.tut.by 

Дзе: «Дрымлэнд»

Калі: 19-20 жніўня, 21:00

Колькі каштуе: уваход вольны

Рамантычная жывая музыка і светлавое прадстаўленне ад аднаго з лепшых калектываў горада, вясёлыя сагравальныя конкурсы і гарачае харчаванне – завершыць свята запуск у неба тысяч светлашарыкаў.


Вялікае гульнявое свята «Toyday»

Фота: youtube.com

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 19-20 жніўня, 11:00

Колькі каштуе: 6 р.

Вас чакаюць велізарная гульнявая зона, зона настольных гульняў, робаты, у тым ліку адзіны ў Беларусі сапраўдны робат-андроід вышынёю з чалавечы рост, які будзе адказваць на любыя пытанні, навуковая зона, аrt-зона, спартыўная зона, майстар-класы і анімацыйныя забавы ад лепшых школ развіцця, атракцыёны і аквагрым, батуты, фудкорт са смачнасцямі і гарачай ежай, конкурсы з прызамі і падарункамі.


Бясплатныя трэніроўкі «Free Minsk Workout»

Фота: glaza.info

Дзе: стадыён гімназіі №42 Мінска

Калі: 16, 23, 30 жніўня, 18:30 і 19:30

Колькі каштуе: бясплатна

На бясплатныя трэніроўкі «Free Minsk Workout» можа трапіць любы жадаючы. Кожную сераду на стадыёне 42 гімназіі будуць праводзіцца заняткі па фітнесу ў 18:30 і ёзе ў 19:30.

Усё, што вам спатрэбіцца, – добры настрой, дыванок і вада.


Выстава «Вінцэнт Ван Гог. Мастак Зорнага неба»

Фота: youtube.com

Дзе: Дом Ван Гога

Калі: па 1 кастрычніка, 12:00-22:00

Колькі каштуе: 7 р., ільготны квіток — 4 р.

У Мінску ў Доме Ван Гога праходзіць выстава рэпрадукцый вялікага постімпрэсіяніста.

Старадаўняя мэбля для экспазіцыі была дастаўлена напрамую з Галандыі. Цэнтрам натхнення для гасцей стане старая французская лодка, падвешаная да столі, на якой намалявана зорнае неба з аднайменнай карціны Ван Гога «Зорная ноч». Акрамя гэтага, кожную гадзіну для гасцей транслюецца дакументальны фільм пра жыццё геніяльнага мастака. 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.