Вы тут

Беларусы выступяць на 44-м чэмпіянаце WorldSkills International


WorldSkіlls Іnternatіonal — гэ­та, так бы мо­віць, "алім­пій­скія гуль­ні" ў пра­фе­сій­най аду­ка­цыі, самы прэстыжны ў свеце конкурс прафесійнага майстэрства. На сённяшні дзень, асацыяцыя WorldSkills International аб'ядноўвае 77 краін-удзельніц, дзе пражывае больш за 70 працэнтаў насельніцтва зямнога шара. Галоўная мэта WSI — папулярызацыя рабочых прафесій у  сучасным грамадстве.


Спаборніцтвы майстроў сваёй справы пройдуць 14-19 кастрычніка ў Абу-Дабі (ААЭ). Плануецца, што беларусы выступяць у 27 кампетэнцыях. Гэта будзе ўжо другая спроба выступлення на самым высокім міжнародным узроўні.

— У 2015 годзе, у Бразіліі, мы былі прадстаўлены ў 15 кампетэнцыях, — паведаміў на сустрэчы з журналістамі дырэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Валерый ГАЛУБОЎСКІ. — Да іх дадаліся такія кампетэнцыі, як "абліцовачныя работы", "выраб мэблі", "зварачныя работы", "сухое будаўніцтва", "вэб-дызайн" і іншыя. А ўвогуле спаборніцтвы праводзяцца больш чым па 50 кампетэнцыях. Колькасць кампетэнцый, у якіх будзе выступаць тая ці іншая краіна, не залежыць ні ад яе памераў, ні ад колькасці насельніцтва. Адзіны крытэрый — гэта прыярытэтнасць развіцця тых ці іншых сектараў эканомікі. Мы выбіраем тое. што важна, у першую чаргу, для развіцця і пашырэння экспартных магчымасцей беларускай эканомікі.

Над падрыхтоўкай удзельнікаў зборнай да сусветнага чэмпіянату працуюць сёння лепшыя педагогі і эксперты краіны пад кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і нацыянальнага аператара WSI — Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі. У краіне  створана 40 шматпрофільных рэсурсных цэнтраў падрыхтоўкі па асноўных відах эканамічнай дзейнасці. Рэсурсны цэнтр — не ўзорная навучальная ўстанова, у якой навучаецца эліта, а канцэнтрацыя кадравых і матэрыяльных рэсурсаў, новых методык выкладання. Удзельнікі нацыянальнай зборнай праходзяць падрыхтоўку да міжнародных спаборніцтваў на базе 27 рэсурсных цэнтраў. У перспектыве плануецца стварэнне цэнтраў кампетэнцый, якія будуць займацца не толькі адпрацоўкай прафесійных навыкаў удзельнікаў каманды, але і ажыццяўляць цеснае ўзаемадзеянне з заказчыкамі-кадраў па распрацоўцы прафесійных і адукацыйных стандартаў па запатрабаваных і перспектыўных прафесіях, а таксама ўнясеннем змяненняў у праграмы падрыхтоўкі рабочых і спецыялістаў.

Да слова, першая спроба беларусаў скарыць Алімп прафесійнага майстэрства на сусветным чэмпіянаце WorldSkіlls-2015 аказалася даволі ўдалай. Канкурсанты, якія прыязджаюць на алімпіяду ўпершыню, звычайна займаюць апошнія месцы, а мы апынуліся ў цвёрдай сярэдзіне ва ўсіх кампетэнцыях. Больш за тое, заваявалі два медалі. Іх чамусьці называюць "медалямі выдатніка". Але на англійскай мове назва ўзнагароды гучыць як Medal of Excellence — медаль дасканаласці, або перавагі (іх выдавалі ўдзельнікам чэмпіянату, якія набралі 500 і больш балаў, але не былі ўзнагароджаны залатым, сярэбраным ці бронзавым медалём).

Рабіць прагнозы выступлення нашай каманды ў Абу-Дабі ніхто не бярэцца, але тым не менш усе настроены аптымістычна. Генеральным партнёрам беларускай зборнай выступае ААТ "Прыорбанк", якое накіравала на гэтыя мэты каля 65 тысяч беларускіх рублёў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Канстанціна ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.