Вы тут

Бярозаўскі цэнтр навучання збірае грошы на школьны аўтобус


Новы аўтобус для падвозу вучняў Бярозаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі вырашыў набыць з дапамогай краўдфандынгу (народнага фінансавання).


Цяпер у цэнтры займаецца 24 дзіцяці-інваліды. Падвоз на ўрокі арганізаваны спецыяльным аўтобусам, абсталяваным пад'ёмнікам для калясак і разлічаным на сем месцаў. На заняткі ў цэнтр дзяцей падвозяць з усяго Бярозаўскага раёна:
з вёсак Нарутавічы, Судзілавічы, Стрыгінь, Пескі, гарадоў Белаазёрска і Бярозы. З-за малой умяшчальнасці аўто, ранішні маршрут пачынаецца ў 6.30 і даводзіцца рабіць два рэйсы. У выніку ўрокі ідуць з 8.45, а ранішні падвоз заканчваецца толькі ў 10.20.

Вырашыць праблему можна з дапамогай новага транспарту. У цэнтры ўжо нагледзелі варыянт — аўтобус на 18 месцаў. Ён дазволіць адначасова перавезці практычна ўсіх дзяцей, зменшыць працягласць маршруту і час у дарозе, пачаць заняткі адначасова ва ўсіх класах. Плюс дзеці разам змогуць наведваць раённыя і абласныя мерапрыемствы.

Усяго патрэбна 115 тысяч рублёў. Пералічыць грошы можна з дапамогай платформы «МаеСэнс». Так, ахвяраваныя 50 рублёў дапамагаюць арганізаваць для дзяцей адзін навучальны дзень.Там жа можна выставіць на аўкцыён сустрэчу з сабой у падтрымку гэтага лота: у сярэднім адна сустрэча прыносіць 30 рублёў на дабрачыннасць.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubnеuskауа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Даехаць да класа

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.