Вы тут

Пытаннi трэцяга тура віктарыны «Мая Скарыніяна»


Як і абяцалі, змяшчаем сёння пытанні трэцяга, заключнага тура віктарыны, прысвечанай нашаму першадрукару. Як і абяцалі, і ў ім пытанні не з лёгкіх, а некаторыя, можа, і самыя складаныя з усіх, што былі вам прапанаваныя. Тым не менш пры жаданні адказы можна адшукаць на ўсе. Тым самым пашырыць свае веды, якія, як вядома, за плячыма не насіць. А яшчэ пазмагацца за ўзнагароду — бясплатную адмысловую экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы, якую яе спецыялісты зладзяць для тых удзельнікаў, якія дадуць найбольшую колькасць правільных адказаў. Вынікі, нагадваем, будуць падводзіцца па ўсіх трох турах, так што калі крыху памыліліся ў першых двух, не адчайвайцеся, у вас яшчэ ёсць усе шанцы быць сярод пераможцаў.


1. Адукацыйным цэнтрам якой рэспублікі быў горад Падуя, ва ўніверсітэце якога ў 1512 годзе Францыск Скарына атрымаў ступень доктара лекарскіх навук?

  • Фларэнцыя
  • Венецыя
  • Сіена
  • Генуя

2. Біблія Скарыны — пяты па ліку надрукаваны пераклад Святога Пісання. На якіх чатырох жывых мовах Біблія была выдадзена да скарынаўскай?

  • Нямецкай, італьянскай, чэшскай, галандскай
  • Англійскай, нямецкай, італьянскай, чэшскай
  • Французскай, галандскай, нямецкай, італьянскай
  • Іспанскай, чэшскай, нямецкай, галандскай

3. Якімі знакамі Скарына нумараваў старонкі сваіх выданняў?

  • Арабскімі лічбамі
  • Літарамі кірылічнага алфавіта
  • Літарамі лацінскага алфавіта
  • Рымскімі лічбамі

4. У якой з кніг Скарыны змешчана гэта гравюра?

  • У Чацвёртай Кнізе Царстваў
  • У Кнізе Руфі
  • У Кнізе Другога закона
  • У Першай Кнізе Царстваў

5. Адзіную з кніг Бібліі Скарына выдаў двойчы. Якую?

  • Псалтыр
  • Апостал
  • Малую падарожную кніжку
  • Эклезіяст

6. У фільме «Я, Францыск Скарына» галоўную ролю — самога першадрукара — іграе Алег Янкоўскі. А каго ў тым жа фільме іграе яго старэйшы брат Расціслаў?

  • Карчмара
  • Івана Скарыны
  • Рэйхенберга
  • Манаха-езуіта

7. Хто аўтар кнігі пра Скарыну, якая пачынаецца з прысвячэння: «Усім маці кругу светлага паднябеснага, імёны якіх сёння людзям невядомыя, ды імёнамі сыноў якіх землі розных куткоў кругу паднябеснага славіцца не перастануць...»

  • Уладзімір Караткевіч
  • Алесь Разанаў
  • Алег Лойка
  • Адам Глобус

8. Чыё імя да нядаўняга часу насіў праспект Францыска Скарыны ў Полацку?

  • Уладзіміра Леніна
  • Якава Свярдова
  • Пятра Машэрава
  • Карла Маркса

9. Дзе ў Беларусі пастаянна экспануюцца арыгіналы Скарынавых выданняў?

  • У Нацыянальным гістарычным музеі
  • У Нацыянальнай бібліятэцы
  • У Полацку, у Музеі беларускага кнігадрукавання
  • У Нацыянальным мастацкім музеі

10. Пытанне ад Нацыянальнай бібліятэкі. Хто быў другім пасля Францыска Скарыны друкаром у Вялікім Княстве Літоўскім?

Адказы дасылайце да 15 верасня на паштовы адрас рэдакцыі: вул. Б. Хмяльніцкага, 10А, 220013, Мінск, з пазнакай «Скарыніяна», або на электронны адрас: skaryna@zvіazda.by.


Пытанні і адказы першага тура віктарыны «Мая Скарыніяна».

Пытанні і адказы другога тура віктарыны «Мая Скарыніяна».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.