Вы тут

Дзве дзяўчыны-рэферы будуць судзіць матчы ЧБ па хакеі


У Маладзечне прайшоў судзейскі збор, удзел у якім упершыню прынялі дзве дзяўчыны, якія ўжо раней працавалі на спаборніцтвах пад эгідай Федэрацыі хакея Беларусі. У сезоне-2017/18 Віталія Хаміцэвіч і Анастасія Танасевіч паспрабуюць сябе ў якасці лінейных суддзяў, абслугоўваючы матчы найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі.


У федэрацыі хакея краіны адзначылі, што раней ФХБ ужо выступала з рэкамендацыяй да абслугоўвання жаночых спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі хакея. Цалкам магчыма, што хтосьці з дзяўчат ужо ў найбліжэйшым сезоне атрымае першыя міжнародныя прызначэнні.

Заўважым, што заняткамі на зборы галоўных і лінейных арбітраў, а таксама інспектараў судзейскага корпуса кіраваў старшыня судзейскага камітэта ФХБ Уладзімір Праскураў. Удзел у мерапрыемстве прынялі 63 чалавекі.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Жанчыны сярод арбітраў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.