Вы тут

Шматдзетным сем'ям дапамогуць падрыхтавацца да навучальнага году


Штогод напярэдадні новага навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, даецца аднаразовая матэрыяльная дапамога да навучальнага года. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны паведамілі, якую падтрымку атрымаюць шматдзетныя сем'і сёлета.


Спецыялісты міністэрства заявілі, што выплата матэрыяльнай дапамогі прадугледжана на кожнага навучэнца, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, у памеры да 30% бюджэту пражытковага мінімуму, дзеючага на 1 жніўня 2017 году (да 59,27 руб.).

У 2017 годзе такую дапамогу плануецца аказаць 63,6 тыс. сем'яў на 154,7 тыс. дзяцей.

У міністэрстве таксама адзначылі, што малазабяспечаным сем'ям дапамога на падрыхтоўку дзяцей да школы аказваецца ў рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (у выглядзе аднаразовай або штомесячнай сацыяльных дапамог).

Па пытаннях прадастаўлення аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года, а таксама аказання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі неабходна звяртацца ў мясцовы выканкам.

Святлана Бусько

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».