Вы тут

Дзейнічаць аператыўна


Зараз падаваць гэтую інфармацыю неабходна на працягу сутак. Аднак з 1 кастрычніка дзейнічаць прыйдзецца хутчэй.


Гэта звязана з уступленнем у сілу змен, унесеных Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2016 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях вымушанай міграцыі». Новаўвядзенне датычыцца гасцініц, санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, суб'ектаў аграэкатурызму, а таксама юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць паслугі па здачы ўнаём і паднаём жылых памяшканняў.

Падаваць звесткі аб замежніках, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, неабходна ў аддзел унутраных спраў. З 1 кастрычніка зрабіць гэта можна будзе пры дапамозе аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Гасцініцы», адзінага партала электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы і шляхам дастаўкі нарачным. У цяперашні час гэтая інфармацыя перадаецца па каналах электроннай сувязі або нарачным.

Варта памятаць, што, калі патрэбныя звесткі не паведамленыя праваахоўнікам ва ўстаноўленыя тэрміны або інфармацыя заведама непраўдзівая, у адпаведнасці з арт. 23.16 КоАП гэта цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 20 базавых велічынь.

Дар'я КАСКО

kаskо@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.