Вы тут

У Бангкоку можна правесці ноч у «турме» за 49 еўра


У Бангкоку запрацаваў гатэль Sook Statіon, аформлены ў турэмным стылі, піша The Daіly Maіl.


Будынак гасцініцы акружае плот з калючым дротам. Унутры знаходзяцца нумары, разлічаныя на двух і чатырох чалавек. Памяшканні цалкам падобныя на сапраўдныя турэмныя камеры з кратамі і нарамі. Наведвальнікам таксама выдаюць паласатыя робы, як у зняволеных, таксама ў гатэлі пастаяльцам прысвойваюць нумары, падобна таму як гэта робяць з асуджанымі. А яшчэ ім уручаюць спіс іх «судзімасцяў», які складае персанал Sook Statіon. Па вечарах у гатэлі, гэтак жа як і ў турмах, абвяшчаюць адбой і выключаюць усюды святло. Кошт размяшчэння ў Sook Statіon — 49 еўра на двух чалавек за ноч.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Ноч у «турме» за 49 еўра

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.