Вы тут

1042 маладзёжныя экіпажы камбайнераў працуюць на полі


На палях сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый у час уборачнай кампаніі працуюць 1042 маладзёжныя экіпажы камбайнераў. На адвозцы збожжа задзейнічана 789 маладых кіроўцаў. У Брэсцкай вобласці — 115 маладзёжных экіпажаў, 167 маладых кіроўцаў, у Віцебскай — 173 экіпажы, 107 кіроўцаў, у Гомельскай — 107 экіпажаў, 102 кіроўцы, у Гродзенскай — 164 экіпажы, 123 кіроўцы, у Мінскай — 216 экіпажаў, 146 кіроўцаў, у Магілёўскай — 156 экіпажаў, 75 кіроўцаў, расказалі ў Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі.


Фота: poletehnika.com.ua

Традыцыйна ва ўсіх рэгіёнах краіны сярод маладзёжных уборачных экіпажаў і маладых кіроўцаў, занятых на адвозцы збожжа пры ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, арганізаваны спаборніцтвы. Пераможцамі ў намінацыях «Маладзёжны экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту», «Малады кіроўца, які перавёз найбольшую колькасць збожжа» становяцца, як першыя экіпажы-тысячнікі, так і экіпажы, і кіроўцы, якія занялі прызавыя месцы ў працоўным спаборніцтве па выніках уборачнай кампаніі. Бацькам маладых механізатараў і кіроўцаў, якія асабліва праявілі сябе падчас уборачнай кампаніі, ГА «БРСМ» накіруе падзячныя лісты за годнае выхаванне сыноў і дачок, прывіццё ім любові да працы і роднай зямлі.

Свой уклад у харчовую незалежнасць Беларусі ўносяць і сельскагаспадарчыя атрады. Тэрытарыяльныя штабы студэнцкіх атрадаў БРСМ заключылі з прадпрыемствамі аграрнага комплексу дагаворы на работу 173 студэнцкіх сельскагаспадарчых атрадаў агульнай колькасцю 4 217 працоўных месцаў. У жніўні—верасні асноўнымі відамі сельскагаспадарчых работ, якія выконваюцца байцамі такіх атрадаў, з'яўляюцца ўборка сельскагаспадарчай прадукцыі, лёну і праца на зернесушыльных комплексах.

Паводле звестак Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ, на 1 жніўня ў складзе 133 студэнцкіх атрадаў сельскагаспадарчага профілю працаўладкавана 1670 юнакоў і дзяўчат.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дарогу — маладзёжным экіпажам

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.