Вы тут

У БДУІР самы высокі прахадны бал на платнае аддзяленне — 294 пункта


Як расказалі ў прэс-службе ўніверсітэта, самымі запатрабаванымі ў абітурыентаў спецыяльнасцямі як на платнай, так і на бюджэтнай формах навучання аказаліся "інфарматыка і тэхналогіі праграмавання" (380 балаў на бюджэт і 274 балы на платнае), "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" (прахадны бал на бюджэт 372, на платнае — 294). Замыкае ТОП-3 спецыяльнасць "інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў гульнявой індустрыі" (прахадны бал на бюджэт 370, на платнае — 267 балаў).


Уступную кампанію ў БДУІР можна лічыць амаль завершанай. Па яе выніках, усяго ў БДУІР залічана 3157 чалавек (з улікам набору на другую вышэйшую адукацыю і замежных студэнтаў). На дзённае аддзяленне залічана 904 абітурыенты, на завочнае прыняты 92 чалавекі, яшчэ 138 — на дыстанцыйнае навучанне. І 70 абітурыентаў будуць атрымліваць другую вышэйшую адукацыю (яны залічаны адразу на другі курс).

Як адзначае рэктар БДУІР Міхаіл БАТУРА, прыёмная кампанія прайшла паспяхова, на ўсе без выключэння формы атрымання адукацыі быў конкурс — канкурэнцыя сярод мацнейшых абітурыентаў. Прахадны бал як на бюджэт, так і на платную форму навучання вырас у параўнанні з мінулым годам. Так, самы нізкі прахадны бал, з якім можна было паступіць на дзённае аддзяленне на бюджэт у гэтым годзе, быў 257 (у мінулым годзе — 240), на платнае — 198 (у мінулым годзе 183).

144 абітурыента прайшлі працэдуру перезалічэння. Гэта звязана з тым, што пасля залічэння на бюджэт будучыя першакурснікі маглі забіраць дакументы, і, паколькі месцы вызваляліся, некаторыя абітурыенты сталі праходзіць на бюджэтныя месцы, альбо на спецыяльнасць, якая размяшчалася вышэй у расстаўленых імі ў сваім электронным кабінеце прыярытэтаў.

Падводзячы вынікі ўступнай кампаніі, Міхаіл Батура адзначыў зручнасць электроннага журнала. Дзякуючы гэтаму новаўвядзенню, працэс падачы заяў стаў вельмі  аператыўным, і чэргаў практычна не было. Раней за кожным аператарам быў замацаваны адзін факультэт, а цяпер абітурыенты маглі падаваць дакументы любому аператару — па прынцыпе "свабоднай касы". Усе дадзеныя зводзіліся ў электронны журнал. Кожны дзень яго распячатвалі і завяралі неабходнымі подпісамі і пячаткамі.

Канчаткова прыёмная кампанія 2017 года завершыцца 15 кастрычніка — менавіта па гэтую дату ўніверсітэт прымае дакументы ад замежных грамадзян.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».