Вы тут

5 прычын ненавідзець танцы


5 прычын ненавідзець танцы

Для аднаго танцы — гэта хоббі, для другога — праца,  для трэцяга — мэта жыцця.  А ёсць людзі, для якіх танцы — гэта пакуты. Як так здараецца?

Чалавек заўсёды шукае сябе: у працы, у калектыве, у сям’і… Часта ў выніку гэтых пошукаў з’яўляюцца хоббі. Танцы — адно з самых папулярных. Хто не любіць танцы? Здаецца, такіх няма. Але гэта здаецца.

Цікавы факт: больш за ўсіх астатніх ненавядзяць танцы… былыя танцоры. Гэта і зразумела: яны ведаюць усю справу — цяжкасці і патрабаванні. Так адбылося з Людмілай Даронінай, якая з дзяцінства займалася народнымі танцамі. Аднойчы яна вадзіла карагод, спатыкнулася і упала са сцэны, і ўсе, хто ішоў за ёй, на яе ўпалі. Пасля гэтага здарэння Людміла кінула танцы.

Людміла Дароніна

Нярэдка нелюбоў да танцаў выклікаецца хваробамі, якія былі атрыманы ў выніку заняткаў танцамі. Анастасія Харытонава вельмі жадала займацца чарлідынгам, для якога ёй не раз даводзілася “скідваць” лішнія кілаграмы. І вось мара дасягнута — дзяўчына трапіла ў каманду па чарлідынгу. Аднак хутка ў яе пачаліся праблемы са здароўем. Так танцы былі пакінуты.

Анастасія Харытонава

А бывае і такое, што дрэнныя адносіны да танцаў фарміруюцца ў дзяцінстве. Мікіту Белякова бацькі запісалі на спартыўна-бальныя танцы. А хлопцу хацелася гуляць з сябрамі ў футбол, і ён часта збягаў з танцавальных заняткаў. Тата, даведаўшыся пра гэта, сам стаў вадзіць сына у школу танцаў. Для хлопчыка гэта было нечым накшталт пакарання. Мінуў час, Мікіта вырас, але на ўсё жыццё ў яго засталася  такая нянавісць да танцаў, што нават вальс на яго вяселлі не прагучаў.

Мікіта Белякоў

Кажуць жа, што ад любові да нянавісці адзін крок. Гэта мае дачыненне і да танцаў. Ты адчуваеш запал, прыліў сіл, калі займаешся любімай справай. Але праходзіць час, і тое, што раней натхняла, больш не цікавіць. Перагарэла. Антон Гусынін больш за дванаццаць год займаўся танцамі. Але ў адзін момант ён зразумеў, што яго гэта больш не чапляе, не вабіць. Хлопец не бачыў практычнага прымянення танцам і з галавою акунуўся ў працу – вэб-дызайн.

Антон Гусынін

Танцы — гэта не толькі фізічная праца, але і псіхалагічная. З гэтай простай ісцінай давялося пагадзіцца Алесе Карнеевіч. Дзяўчына марыла навучыцца танцаваць танга. Але ўжо пасля першых заняткаў расчаравалася і была гатова адмовіцца ад сваёй мары. Пачаліся праблемы. З трэнерам, з калетывам. Алеся вельмі турбавалася з-за адсутнасці добрых вынікаў, што прывяло да дэпрэссіі і непаспяховасці ва ўніверсітэце. Доўга юная танцорка не пратрымалася — пакінула школу танцаў.

Алеся Карнеевіч

А між іншым, танцы, як любая сур’ёзная справа, патрабуе ахвараў. Гэта трэба разумець. Можна любіць танцы, можна іх ненавідзець, але не паспрабаваўшы танцаваць, пра сваё стаўленне да іх ведаць немагчыма. Танцаваць можа кожны. Знайдзі свой танец!

 

Анастасія Петрушко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?