Вы тут

Заўтра пачынае сваю работу выстаўка пясочнай графікі


У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» ў Палацы Рэспублікі заўтра пачынае сваю работу выстаўка пясочнай графікі.


Творы, выкананыя ва ўнікальнай тэхніцы, прадстаўляюць майстры не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Украіны, Літвы, Малдовы. Народжаны ў сярэдзіне ХХ стагоддзя, гэты від мастацтва спалучыў пясок і шкло. Сама ідэя графічных перамоў з гледачом набыла новы і зусім нечаканы фармат. Вобразы, народжаныя рухамі мастакоў, іх фантазіяй, вывелі святло і цень на новыя вышыні ў гульні і руху колераў.

Выстаўка ў сталічнай галерэі праходзіць пры падтрымцы Аб'яднання пясочных мастакоў «Sаnd аctіvе». Куратар выстаўкі — вядомы беларускі пясочны графік Вольга Радзецкая. У праграме творчага праекта — майстар-класы з удзелам гледачоў, творчыя майстэрні, лекцыі, музычныя вечарыны. Мастакі збіраюцца правесці некалькі заняткаў па пясочнай анімацыі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Пясок нікуды не знікае...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».