Вы тут

Няма нязначных дробязяў


Калі надышоў час жніва.

У паўночным рэгіёне краіны сёлета плануецца сабраць ураджай збожжавых — мінімум 1,1 мільёна тон. Яшчэ вясной надвор'е ўнесла свае карэктывы ў кампанію «Жніво-2017»: пазней правялі пасяўную, адпаведна, са спазненнем — дзён на 10 — саспеў ураджай, і пачалася ўборка.


На рэспубліканскай селектарнай нарадзе Прэзідэнт, звяртаючыся да губернатараў, адзначыў, што не трэба рабіць «крайнім» надвор'е. Патрабаваў правесці жніво максімум да 20 жніўня. У дзень нарады на Віцебшчыне яно пачалося прыкладна ў палове рэгіёнаў. Для параўнання, летась на гэту дату прыкладна на 20% палёў праца была завершана. Затое сёлета сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая: да 36 цэнтнераў з гектара.

Паводле слоў старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая ШАРСТНЁВА, нядрэнныя збожжавыя выраслі на ўсходзе. У якасці прыкладаў ён прывёў Аршанскі, Талачынскі, Дубровенскі раёны. Дарэчы, у апошнім сёлета пройдуць абласныя «Дажынкі». А вось на захадзе вобласці не такая аптымістычная карціна. Там шмат плошчаў пацярпелі ад дажджоў, неўраджайныя палі яравых... На селектарнай нарадзе віцебскі губернатар расказаў пра неабходнасць атрымання ў растэрміноўку паліва для пасяўной і ўзворвання. Як падлічылі спецыялісты, толькі ў жніўні неабходнасць у паліве для ўборкі ўраджаю і пасеву азімых — 21,7 тысячы тон.

Прэзідэнт адзначыў, што ў вобласці павінен быць тыднёвы запас паліва. Даў заданне не дапусціць страт на жніве, максімальна эфектыўна выкарыстоўваць зернесушыльнае абсталяванне. Акрамя іншага, нельга забываць пра нарыхтоўку кармоў.

Гатоўнасць уборачнай тэхнікі на Віцебшчыне склала толькі 85%. Супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю выявілі 250 камбайнаў не на хаду. У тым ліку і ў гаспадарках-перадавіках. У Сенненскім раёне спасылаліся на дэфіцыт рабочых рук, бо прыйшлося адначасова займацца нарыхтоўкай кармоў у аптымальныя тэрміны і падрыхтоўкай камбайнаў.

У пракуратуры Віцебскай вобласці падкрэсліваюць, што ўважлівы кантроль за аграпрамысловым комплексам вядзецца яшчэ з канца мінулага года. На імя губернатара адпраўляліся інфармацыйныя запіскі з вынікамі праверак.

Як адзначыла Вольга ГРЫЦКЕВІЧ, старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласці, правяраліся ўмовы захоўвання тэхнікі, гатоўнасць яе да палявых работ. Якім чынам кіраўнікі гаспадарак рэагуюць на выяўленыя недахопы? Выправіць іх аказаліся здольнымі не ўсе.

Пракуроры на месцах сочаць і за тым, як аграрыі прытрымліваюцца тэхнічных рэгламентаў, як вядзецца ахова працы. Штогод парушэнні тыповыя. Яшчэ напярэдадні пасяўной было падрыхтавана каля 100 актаў пракурорскага нагляду. І больш за 40 чалавек прыцягнута да адказнасці.

У дзень селектарнай нарады разам з журналістамі праваахоўнікі наведалі гаспадаркі Сенненскага раёна, дзе раней выявілі парушэнні ў падрыхтоўцы камбайнаў да ўборачнай. У прыватнасці, не было дазволу на тэхнічную эксплуатацыю. Амаль усе недахопы былі ліквідаваныя.

У пракуратуры вобласці адзначаюць, што таксама зацікаўлены ў канчатковым выніку.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.