Вы тут

Вынесены прысуд жанчыне, якая выкінула з 5-га паверха сваю ўнучку


У Магілёве вынеслі прысуд жанчыне, якая выкінула з 5-га паверха сваю 9-месячную ўнучку.


Звычайна да ўнукаў адносяцца больш пяшчотна, чым да ўласных дзяцей. Але гэты выпадак зусім нелагічны і наогул бесчалавечны. Нават з улікам таго, што жанчына падчас свайго апошняга слова ў судзе шчыра плакала і прасіла прабачэння. За яе перажывала ўся радня, якая прыйшла на пасяджэнне. На шчасце, унучка, якая трапіла пад гарачую руку бабулі паўгода таму, жывая.

— У двухпакаёўцы разам з абвінавачанай пражываюць яшчэ дзве яе дачкі са сваімі сем'ямі, — расказвае падрабязнасці справы дзяржаўны абвінаваўца, старшы пракурор аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Аляксандр Раманаў. — 31 студзеня нікога дома не было, акрамя бабулі і яе 9-месячнай унучкі. Тое, што адбылося, жанчына не памятае.

Устаноўлена, што на момант здзяйснення злачынства жанчына выпіла 0,9 літра піва і паўлітровую бутэльку гарэлкі. Дзяўчынку пад вокнамі шматпавярховіка знайшлі выпадковыя прахожыя. Яны і выклікалі хуткую дапамогу. Малая ляжала на снезе ў адной кофтачцы і паўзунках. На яе валасах нават ужо з'явіліся ледзяшы. Што датычыцца бабулі, то родныя знайшлі яе дома, яна спала на падлозе.

Жанчына абвінавачваецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ: 14-ы (частка 1, пункты 2 і 6) і 139-ы (частка 2). Апошні прадугледжвае пакаранне ад 8 гадоў да вышэйшай меры. Дзяржабвінаваўца запытаў для падсуднай 13 гадоў калоніі агульнага рэжыму, суд вырашыў абмежавацца 11 гадамі. У абвінавачанай яшчэ ёсць час аспрэчыць гэта рашэнне.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Пакаранне для бабулі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».