Вы тут

Змяніўся парадак прадастаўлення ДАСД


Дапаўненні і змяненні ў прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД) прапісаны ў Пастанове Савета Міністраў №576 ад 1 жніўня гэтага года і распаўсюджваюцца на адносіны, якія ўзніклі з 1 ліпеня гэтага года.


Пастановай прадугледжана, што інваліды ІІІ групы і дзеці, якія не прызнаныя інвалідамі, але якія маюць патрэбу ў тэхнічных сродках сацыяльнай рэабілітацыі па медыцынскіх паказаннях, забяспечваюцца такімі сродкамі гэтак жа, як і інваліды І і ІІ групы і дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў. А калі ў чалавека з інваліднасцю змяніліся антрапаметрычныя параметры ці палепшыўся альбо пагоршыўся стан здароўя, будуць выдавацца новыя сродкі рэабілітацыі.

Новай пастановай таксама быў удакладнены пералік даходаў, якія ўключаюцца ў сярэднедушавы даход грамадзян, што прэтэндуюць на атрыманне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

У сувязі з тым, што мясцовыя і рэспубліканскі бюджэты на гэты год ужо зацверджаны, фінансаванне расходаў па забеспячэнні дзяцей слыхавымі апаратамі і інвалідаў ІІІ групы слыхавымі апаратамі і пратэзамі малочнай залозы з ліфамі сёлета будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, а пачынаючы з наступнага года — за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Святлана БУСЬКО

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.