"Дарагая рэдакцыя! Дапамажыце адшукаць пяты нумар вашага часопіса за гэты год. Мой падпісны нумар недзе згубіўся. Атрымліваю "Алесю" даўно, прывыкла да яе. А матэрыялы пра ландшафтны дызайн і наогул пра ўсялякія гаспадарчыя цікавосткі збіраю і захоўваю. Ларыса Уладзімірава, г.Орша".
Гэты ліст у рэдакцыю прымусіў нас задумацца: а сапраўды,як можна адшукаць наш часопіс, калі яго не выпісваеш, не знайшла ў бліжэйшым кіёску “Саюздруку”, ці ён проста згубіўся, а там матэрыял, які вельмі патрэбны? За адказам на гэтае пытанне мы звярнуліся ў РУП “Белсаюздрук” па Мінску і Мінскай вобласці. Яго супрацоўнікі нам растлумачылі, што і самі зацікаўлены, каб усе часопісы знаходзілі свайго чытача, таму вывучаюць попыт на “Алесю” у розных раёнах Мінска.
Як паказаў вопыт, найбольш прыхільніц “Алесі” жывуць ці працуюць у цэнтры горада. Але і ў гэтых межах дзе-нідзе часопісы залежваюцца, а недзе разлятаюцца "як гарачыя піражкі". І спрагназаваць гэта немагчыма. Таму кожны месяц мяняецца пералік кіёскаў цэнтра Мінска, куды паступаюць свежыя нумары “Алесі”. Але ёсць некалькі гандлёвых кропак , якія новыя нумары часопіса атрымліваюць пастаянна. Гэта, у прыватнасці, павільён №131 на в. Сурганава, павільён № 20 на в. Багдановіча (станцыя метро "Няміга"), крама № 18 у падземным пераходзе на станцыі метро "Плошча Перамогі", павільён № 353 у гандлёвым цэнтры "Сталіца".
А калі ўсё ж не пашанцавала і знайсці патрэбны нумар “Алесі” не ўдалося, жыхары Мінска і сталічнай вобласці могуць патэлефанаваць па нумары 327-63-27 або 327-25-42.
У Брэсце і Брэсцкай вобласці тэлефануйце 8 (0162) 21-95-82,
у Віцебску і Віцебскай вобласці - 8 (0212) 35-84-37,
у Гомелі і Гомельскай вобласці – 8 (0232) 75-13-78,
у Гродна і Гродзенскай вобласці – 8 (0152) 76-83-00,
у Магілёве і Магілёўскай вобласці – 8 (0222) 25-30-74.
Шукайце “Алесю”. Яна – ваша лепшая сяброўка!
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».