Вы тут

«Еўрабачанне-2018» пройдзе па новых правілах


Прынамсі, такое рашэнне прынялі арганізатары конкурсу з Еўрапейскага вяшчальнага саюза. З-за шэрагу скандалаў, якія адбыліся падчас падрыхтоўкі «Еўрабачання» ва Украіне, ЕВС унёс пэўныя змены ў рэгламент песеннага спаборніцтва.


Так, у наступным годзе ад усіх краін-удзельніц будуць патрабаваць, каб у складзе дэлегацый не было людзей, якім забаронена ўязджаць на тэрыторыю дзяржавы, што прымае конкурс. З іншага боку, павысіцца адказнасць прымаючага боку: у выпадку затрымак і парушэнняў рэгламенту ЕВС будзе мець права перадаць права на правядзенне «Еўрабачання» іншай краіне. Акрамя таго, краіна-гаспадыня конкурсу павінна забяспечыць усім артыстам магчымасць выступаць ужывую і вытрымаць цалкам непалітычны характар «Еўрабачання».

Яшчэ адно новаўвядзенне датычыцца членаў нацыянальных журы, ад якіх патрабуецца абсалютная неангажаванасць — яны мусяць не мець дачынення да любога з удзельнікаў конкурсу або песні і выстаўляць свае ацэнкі выключна з уласнага прафесійнага вопыту.

Тым часам Украіна павінна выплаціць штраф у сувязі з нядопускам на конкурс расійскай удзельніцы. Першы канал, у сваю чаргу, атрымаў вымову ад арганізатараў.

Вікторыя ЗАХАРАВА

zaharava@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.