Вы тут

«А «Лявоніху» Мацвей палюбіў...»


Знаёмцеся: Навіцкі Мацвей, выхаванец ДШМ №1 г. Асіповічы. Паколькі матуля выкладае беларускую мову і літаратуру ў школе, то калісьці і творчы занятак для пяцігадовага сына бацькі абралі свой, родны, беларускі — народныя танцы.


На працягу васьмі гадоў Мацвей з'яўляецца актыўным удзельнікам узорнага харэаграфічнага ансамбля «Крынічка» пад кіраўніцтвам Марыі Яраславаўны Шабуневіч. Калектыў паказаў высокі ўзровень майстэрства не толькі на абласных, рэспубліканскіх конкурсах, але і за мяжой. Штогод «Крынічка» прымае ўдзел у міжнародных фестывалях у Славакіі, Празе, Швецыі, Італіі. Зараз, як распавяла нам маці Мацвея, дзеці знаходзяцца на адпачынку ў Англіі. «Туды яны павезлі беларускі танец «Бульба». На здымку ж Мацвей разам з іншымі выхаванцамі Марыі Яраславаўны выконвае «Лявоніху». Цудоўна, што традыцыйныя танцы нашых продкаў падхопліваюць нашы дзеці і сувязь часоў не страчваецца».

Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.