Гарантыя даверу


Мірныя сустрэчы вайскоўцаў на трэніровачных пляцоўках — найлепшы доказ даверу паміж дзяржавамі і іх узброенымі сіламі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка заявіў у прывітанні арганізатарам, удзельнікам і гасцям армейскіх міжнародных гульняў «АрМІ-2017». Вітальнае слова Прэзідэнта, як паведамляе БЕЛТА, трансліравалася ў суботу падчас урачыстага адкрыцця спаборніцтваў у Падмаскоўі.


«Вітаю вас і віншую з пачаткам традыцыйных спаборніцтваў, якія ўжо атрымалі нефармальную назву Ваеннай алімпіяды. У такім саперніцтве заключаны глыбокі сэнс. Бо, пагадзіцеся, больш звыкла бачыць людзей са зброяй у руках на магутнай ваеннай тэхніцы на полі бою. Таму мірныя сустрэчы вайскоўцаў на трэніровачных пляцоўках — найлепшы доказ даверу паміж дзяржавамі і іх узброенымі сіламі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Сёння, дадаў ён, гэта асабліва актуальна. «У свеце неспакойна. Міжнародны тэрарызм пагражае ўсім без выключэння дзяржавам. На жаль, і агульная абстаноўка ў сусветнай супольнасці вызначаецца напружанасцю. Таму ўсім міралюбным сілам трэба быць асабліва пільнымі, сабранымі і гатовымі да рэагавання на самыя нечаканыя выклікі і пагрозы», — заявіў Прэзідэнт.

Па словах кіраўніка дзяржавы, выдатная боегатоўнасць, вывучка і аснашчанасць узброеных сіл, паразуменне і ваеннае братэрства саюзнікаў і партнёраў з'яўляюцца самай надзейнай гарантыяй бяспекі краін. «Вайсковыя гульні сабралі разам ваеннаслужачых з многіх дзяржаў. Гэта найлепшыя з найлепшых, хто па праву лічыцца элітай узброеных сіл. Кожны з вас прайшоў нялёгкі шлях адбору, вытрымаў сапраўды сур'ёзныя выпрабаванні. Як і ў спорце, менавіта дзякуючы сіле духу, выдатнай падрыхтоўцы і мэтанакіраванасці вы сёння тут. Вам выпаў высокі гонар прадстаўляць сваю краіну на міжнародных спаборніцтвах, дэманстраваць баявую вывучку, тактычнае майстэрства, уменне дзейнічаць выразна і зладжана. Ва ўсіх сферах цэніцца прафесійнае мастэрства. Але асабліва неабходна гэта якасць у высакароднай справе абароны Айчыны», — адзначыў беларускай лідар.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што гульні паслужаць для вайскоўцаў добрай школай, дадуць магчымасць абмяняцца практычным вопытам і ваеннымі ведамі. «А ў злоснікаў надоўга адаб'е жаданне разглядаць нас праз зброевы прыцэл. Няхай і надалей воіны нашых армій сустракаюцца менавіта на падобных спаборніцтвах, а іх геаграфія максімальна пашыраецца, далучаючы новыя краіны і кантыненты. Падобныя мерапрыемствы служаць вялікай мэце — падтрыманню міру і бяспекі», — сказаў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім удзельнікам армейскіх міжнародных гульняў поспехаў і высокіх вынікаў у спаборніцтвах, а роднай беларускай камандзе — яркіх і пераканаўчых перамог.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».