Вы тут

Распрацаваць дакладныя падыходы і пралічыць дэталі


Падрыхтоўка інфраструктуры Мінска да ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года разгледжана на чарговым пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта.

Нарада прайшла пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова. Сярод разгледжаных пытанняў — фінансаванне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы гульняў, распрацоўка сістэмы сканіравання білетаў і размяшчэнне дырэкцыі па правядзенні турніру.


Андрэй Кабякоў праінфармаваў, што кіраўнік дзяржавы ўзгадніў прапановы аргкамітэта па канцэпцыі брэнда ІІ Еўрапейскіх гульняў, яму былі даложаны падыходы па відах спорту і асноўныя палажэнні кантракта. Таксама прэм'ер-міністр адзначыў, што неабходна выпрацаваць дакладныя падыходы да фінансавання расходаў на правядзенне гульняў. «Лішніх грошай у бюджэце няма. Выдаткі будуць толькі на самае неабходнае, таму прашу ўсё пралічваць дэталёва, абгрунтоўваць кожны рубель, шукаць іншыя рэзервы, працаваць над зніжэннем кошту абсталявання і паслуг. Да гэтых пытанняў трэба ставіцца вельмі адказна», — цытуе прэс-служба кіраўніка ўрада.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.