Вы тут

Фальварак Ракуцёўшчына — адметнае месца на літаратурнай карце Беларусі


40 гадоў таму фальварак Ракуцёўшчына стаў адметным месцам на літаратурнай карце Беларусі.


Гэтыя маляўнічыя мясціны на Маладзечаншчыне нездарма прывабліваюць сваёй паэтычнасцю і неймавернай чароўнасцю вось ужо не адно пакаленне беларускіх творцаў. У Ракуцёўшчыне, дзе сёння знаходзіцца філіял Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, у 1911 годзе правёў лета паэт. Фальварак, што належаў Вацлаву Лычкоўскаму, дзядзьку Антона і Івана Луцкевічаў, стаўся для яго крыніцай натхнення, новых уражанняў, а час, праведзены тут у сям'і шляхціца, — магчымасцю сустрэцца з роднай зямлёй, пагутарыць з беларусамі і палюбавацца прыродай.

Тут, на Маладзечаншчыне, Багдановічу добра пісалася, здаецца, што і сёння, у адноўленым доміку арандатара, які паўтарае той будынак, што паэт наймаў на сядзібе, можна адчуць неймаверную атмасферу творчага пошуку. Музеефікацыя гэтых мясцін пачалася ў 1977 годзе, калі на ўспамін аб гасцяванні паэта ў фальварку было ўстаноўлена два валуны. Праз чатыры гады непадалёк вырас «Максімаў сад», пасаджаны паэтамі, а ў 1994 годзе адчыніў дзверы для наведвальнікаў філіял Літаратурнага музея паэта «Фальварак Ракуцёўшчына».

Максімавы мясціны не могуць не зачароўваць. Тут шумяць дрэвы, бруіцца крынічка, каля якой любіў бавіць час паэт, а самі будынкі музея нібыта пераносяць нас у часе на стагоддзе назад. Цалкам лагічна, што традыцыйным стала і літаратурна-музычнае свята «Ракуцёўскае лета», якое штогод ладзіцца ў фальварку. Яно і гэтымі днямі прайшло на Маладзечаншчыне. Сюды традыцыйна завітваюць паэты, музыканты з розных куткоў Беларусі, гучаць беларускія песні, вершы. І гэта неабавязкова творы Максіма ці прысвячэнні яму. Па завядзёнцы натхненне тут шукаюць і мастакі — непадалёк ад цэнтральнай сцэны святкавання разгортваецца пляцоўка для пленэру.

Марына ВЕСЯЛУХА

vеsіаluhа@zvіаzdа.bу

Фота Кастуся ДРОБАВА

Загаловак у газеце: На спатканне да Максіма

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.