Вы тут

Студэнты гістфака БДУ знайшлі артэфакты эпохі вікінгаў


Размова ідзе пра тры мужчынскія ўпрыгожванні вікінгаў — «молаты Тора». Артэфакты былі знойдзены ў ходзе экспедыцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў археалагічным комплексе Кардон у Шумілінскім раёне. Яны датуюцца ІХ—Х стагоддзямі нашай эры.


У экспедыцыі прынялі ўдзел 16 першакурснікаў гістарычнага факультэта БДУ. Кіраўніком археалагічнай практыкі выступіў загадчык навучальнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта Віталь Сідаровіч. Па яго словах, раскопкі на гэтым месцы вядуцца параўнальна нядаўна. У Беларусі яшчэ не сустракалі «молатаў Тора», якія б цалкам захаваліся. Такія амулеты належалі радавым воінам-вікінгам, бо зроблены яны не з дарагога металу, а з жалеза. Такімі моднымі для таго часу атрыбутамі вікінгі супрацьпастаўлялі сябе хрысціянам. «Мяркую, археолагам у наступныя 100—150 гадоў на месцы гэтага паселішча работы яшчэ хопіць», — падкрэсліў Віталь Сідаровіч.

Экспедыцыя ў Шумілінскі раён была арганізавана другі раз. Археалагічны помнік «эпохі вікінгаў» увайшоў у топ-10 навуковых адкрыццяў за 2016 год па версіі Нацыянальнай акадэміі навук.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: З ХХІ стагоддзя — у эпоху вікінгаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.