Вы тут

Ёсць магчымасці дасягнуць тавараабароту з Турцыяй у 1 млрд долараў


Ёсць усе магчымасці рэалізаваць задачы па дасягненні тавараабароту з Турцыяй у 1 млрд долараў, упэўнены старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч. Пра гэта ён заявіў падчас чатырнаццатага пасяджэнне Беларуска-Турэцкага Дзелавога савета, які адбыўся ўчора ў Мінску.


Уладзімір Улаховіч падкрэсліў, што для нашай краіны вельмі важна, каб тры беларускія машынабудаўнічыя флагманы адкрылі зборачныя вытворчасці ў Турцыі. «Гэтае пытанне ўжо прапрацоўваецца. Гаворка ідзе пра «Гомсельмаш», Мінскі аўтамабільны завод, «Амкадор». Чакаем, што і прадукцыя «БелАЗа» вернецца на турэцкі рынак», — сказаў ён.

Прамысловая кааперацыя — далёка не ўсё, што мы можам прапанаваць. «Мы павінны знайсці магчымасці для больш глыбокай перапрацоўкі агародніны і садавіны, якая пастаўляецца з Турцыі, для экспарту гэтай прадукцыі з дабаўленай вартасцю з Беларусі на новыя рынкі», — падкрэсліў старшыня БелГПП. Акрамя таго, Турцыя — вядомы вытворца мэблі, а сыравіны для яе вытворчасці ў гэтай краіне недастаткова. Беларусь з мадэрнізаванай дрэваапрацоўчай прамысловасцю можа прапанаваць супрацоўніцтва і ў гэтым кірунку. У дзвюх дзяржаў таксама адкрываюцца магчымасці для кааперацыі ў сферы транспартных паслуг, лагістыкі.

Адным з найбольш важных кірункаў узаемадзеяння Уладзімір Улаховіч назваў навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. «За 2016 год патрэбы рынку высокіх тэхналогій у Турцыі выраслі ў некалькі разоў. У той жа час краіна знізіла сілу ўзаемадзеяння ў гэтым кірунку з еўрапейскімі партнёрамі. У беларускай інавацыйнай прадукцыі ёсць добрыя перспектывы, улічваючы, што ў турэцкага боку ёсць магчымасць інвеставаць у развіццё сумесных распрацовак», — рэзюмаваў ён.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Новыя перспектывы старога альянсу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?