Вы тут

Макей назваў прыярытэты беларуска-турэцкага супрацоўніцтва


На думку Уладзіміра Макея, гэта прамысловая кааперацыя і інвестыцыі. Аб гэтым кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі заявіў па выніках 9-га пасяджэння беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі, якое адбылося 26—27 ліпеня ў Мінску.


— Прамой задачай нашай міжурадавай камісіі бачу пастаянны пошук новых перспектыўных праектаў у галіне гандлю, вытворчай кааперацыі, інвестыцый, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. У якасці ключавога прыярытэту, здольнага істотна павысіць узровень нашых эканамічных кантактаў, бачыцца развіццё ўзаемных інвестыцый і паглыбленне прамысловай кааперацыі, — адзначыў Уладзімір Макей.

Таксама міністр канстатаваў, што за апошнія 10 гадоў тавараабарот паміж Беларуссю і Турцыяй вырас больш, чым у 5 разоў, і перавысіў 800 млн долараў па выніках 2016 года. Станоўчая дынаміка захоўваецца і сёлета. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства дадаў, што кіраўнікі абедзвюх краін паставілі задачу, каб у 2017 тавараабарот дасягнуў 1 млрд долараў.

Беларусь і Турцыя зацікаўлены ў развіцці розных формаў эканамічнага ўзаемадзеяння, уключаючы прамысловую кааперацыю, стварэнне сумесных вытворчасцяў тэхнікі, супрацоўніцтва на рынках трэціх краін. Перспектыўнымі бачацца праекты ў транспартна-лагістычнай сферы, лічыць Уладзімір Макей. "Беларусь мае ўсе ўмовы, каб стаць для турэцкіх кампаній важнай пляцоўкай па размяшчэнні лагістычных цэнтраў, вытворчых прадпрыемстваў, якія будуць арыентаваны на рынкі ЕАЭС і СНД", — дадаў міністр замежных спраў.

Па выніках 9-га пасяджэння беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі было падпісана 9 дакументаў. Пратакол пасяджэння быў падпісаны Уладзімірам Макеем і міністрам лясной гаспадаркі і водных рэсурсаў Турцыі Вейселем Эраглу. Акрамя таго, былі падпісаны дэкларацыі ў галіне водных рэсурсаў, лясной гаспадаркі і метэаралогіі. Паміж Саветам па знешнеэканамічных сувязях Турцыі і Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн былі заключаны дэкларацыі аб узаемаразуменні.

Паміж кампаніямі "БНХ Петракімія", "Неатрэйд" і ААТ "Нафтан" былі падпісаны таксама пагадненні аб сістэматычных пастаўках нітрылу акрылавай кіслаты. Некаторыя дакументы закранулі і развіццё бізнесу ў цэлым — так, быў узгоднены план сумесных дзеянняў паміж Камітэтам па развіцці і падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу Турцыі і адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны "Магілёў".

У завяршэнні Уладзімір Макей заявіў аб неабходнасці строга выконваць заключаныя дамоўленасці.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».