Вы тут

Ягор Дубовік узяў «золата» на матэматычнай алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра


Гамяльчанін Ягор Дубовік узяў найвышэйшую прыступку на 58-й Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. Усяго беларускія школьнікі ў далёкай краіне заваявалі шэсць медалёў.


«Серабро» — ў мінчаніна Аляксея Васілеўскага, а бронзавыя медалі атрымалі чатыры навучэнцы ліцэя БДУ. У агульнакамандным заліку ў беларусаў 14 месца. 615 чалавек са 111 краін спаборнічалі сёлета ў штогадовым чэмпіянаце свету па матэматыцы, які праводзіцца з 1959 года сярод школьнікаў старшых класаў.

Выпускнік гомельскай гімназіі №51 Ягор Дубовік трэці раз выступаў за беларускую зборную. Пазалетась і летась ён атрымліваў «бронзу». Гэта алімпіяда для юнака стала самай паспяховай. Дарэчы, малады чалавек ужо паступіў у БДУ на прыкладную матэматыку. Ён прайшоў па-за конкурсам дзякуючы сваім мінулым дасягненням.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: «Золата» з Бразіліі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.