Вы тут

70% залічаных у БДУ на першы курс маюць сумарны бал 300 і вышэй


У Беларускім дзяржаўным універсітэце падвялі канчатковыя вынікі залічэння на дзённую бюджэтную форму навучання. Сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў 2 чалавекі на месца (ў 2016 годзе - 1,6 ).


Фото: rbc.ua

Без экзаменаў прынятыя 69 пераможцаў міжнародных, рэспубліканскіх алімпіяд і лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 27,6% новаспечаных першакурснікаў скончылі сярэднюю школу з медалём або ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломамі з адзнакай, а 52, 8% з'яўляюцца выпускнікамі ліцэяў і гімназій.

На педагагічныя спецыяльнасці і напрамкі без экзаменаў былі залічаны 57 абітурыентаў, але сярод іх толькі  два выпускніка педагагічных профільных класаў.

Значна вырас працэнт  залічаных па агульным конкурсе абітурыентаў, якія маюць па выніках здачы ЦТ сумарны бал 300 і вышэйшы -- 70%  ад агульнай колькасці (ў 2016 годзе - 63%).

Яшчэ адна цікавая тэндэнцыя: у гэтым годзе зафіксаваны рэкордна нізкі паказчык сярод першакурснікаў прадстаўнікоў сталіцы - 32,9% (ў 2016 годзе - 33,5%).

Самыя высокія прахадныя балы сярод прыродазнаўчых спецыяльнасцяў былі зафіксаваныя на "прыкладной інфрматыцы"  -372 (у 2016 годзе- 364.), "інфарматыцы" - 360  (летась  - 349), "актуарнай матэматыцы" -  352 (летась - 338), камп'ютарнай бяспецы - 352 (летась  - 335); "фундаментальнай хіміі"  - 350 (летась  - 320),  "хіміі лекавых злучэнняў" - 345 (летась  - 314).

Прахадныя балы і конкурсы на спецыяльнасцях з творчым конкурсам наступныя:

  • "дызайн" (кірунак - камунікатыўны дызайн) - конкурс 18,7 чалавека на месца. Прахадны бал - 280 (ў 2016 г. - 256);
  • "дызайн" (кірунак - дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя) -конкурс 10 чалавек на месца пры прахадным балле 248 (у 2016 годзе - 249);
  • "журналістыка" (напрамак - аўдыёвізуальная) - 420 (у 2016 г. - 370);
  • "журналістыка" (напрамак - вэб-журналістыка) - 380 (у 2016 г. - 338);
  • "журналістыка" (напрамак - менеджмент сродкаў масавай інфармацыі) - 377 (у 2016 г. - 307);
  • "журналістыка" (напрамак - друкаваныя СМІ) - 371 (у 2016 г. - 327).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.