Вы тут

Айда на Бард-рыбалку


Сёння і наступныя два дні на Чыгірынскім вадасховішчы ў Быхаўскім раёне да радасці ўсіх тых, хто любіць здаровы адпачынак на прыродзе, песні ля кастра і лёгкі пар бадзёрай лазні будзе панаваць творчая атмасфера “Вялікай бард-рыбалкі”.


У праграме восьмага фестывальнага сезона - рыбалоўныя спаборніцтвы, конкурс аўтарскай песні, лазнева-аздараўленчыя мерапрыемствы, свята кулінарыі “Кірмаш смаку”, прыгатаванне і дэгустацыя найсмачнейшай фестывальнай юшкі, адкрыты турнір па пляжным валейболе сярод аматараў і прафесіяналаў на прызы кампаніі “Гродфуд”, конкурс “Каралева бард-рыбалкі” ад Наталлі Наважылавай на прызы міжнароднай федэрацыі фітнесу, урачыстая закладка сімвалічных валуноў у бард-сцежку і шмат чаго іншага. Сваю згоду прыняць удзел у свяце пацвердзілі аўтары-выканаўцы і музыканты з 11 краін свету.

- Галоўны акцэнт на гэты раз мы робім на выступленнях нашых юбіляраў Юрыя Рашанцава і Юлія Кіма, - падзяліўся аўтар ідэі і кіраўнік праекта Сяргей Кулягін. – З 24 ліпеня на базе святочнай пляцоўкі працуе маладзёвы аздараўленчы лагер, удзельнікі якога мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з Юліем Кімам і паспяваць разам з ім песні. Вельмі раю нашым гасцям наведаць тэатр песні сям’і з Іерусаліма. Упершыню адбудзецца маштабны беларускамоўны канцэрт “Я нарадзіўся тут!” з удзелам такіх вядомых выканаўцаў, як Зміцер Вайцюшкевіч, Вераніка Круглова, Зміцер Бартосік, Кацярына Ваданосава. Гасцей фестывалю чакаюць новыя праекты і сюрпрызы.

 Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Магілёўскі аблвыканкам і Быхаўскі райвыканкам, творчае аб’яднанне “Сваё асяроддзе”, прадпрыемства “Магілёўаблтурыст” і грамадскі савет па развіцці аграэкатурызму ў Магілёўскай вобласці.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».