Вы тут

Фінал конкурсу «Сям'я года — 2017» пройдзе ў Мінску 27 кастрычніка


Фінал рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года — 2017» пройдзе ў Мінску 27 кастрычніка, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр РУМАК. За прызавое месца будуць змагацца пераможцы з рэгіёнаў. Сёлета гэта ў асноўным поўныя сям'і з трыма дзецьмі.


Фінал конкурсу пройдзе ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача. Удзельнікам трэба будзе прадставіць візітную картку сям'і «Радавод». А таксама — сацыяльна значны праект, у якім неабходна адлюстраваць сваё бачанне вырашэння актуальных праблем, звязаных з экалогіяй, выхаваннем дзяцей, падтрыманнем парадку на зямлі і інш.

«Мы распрацоўваем насычаную культурна-забаўляльную праграму для сем'яў, якія сталі найлепшымі ў сваіх рэгіёнах, каб удзел у конкурсе для іх стаў сапраўдным святам», — адзначыў Аляксандр Румак. Ён падкрэсліў, што рэспубліканскі конкурс праводзіцца трэці раз і накіраваны на павышэнне ролі і прэстыжу сям'і ў грамадстве, прасоўванне ідэй адказнага бацькоўства. «Сям'я — найважнейшы інстытут грамадства, апора дзяржавы. У ёй закладваецца падмурак маральнага выхавання чалавека, яго культурнага развіцця, фарміруюцца нормы паводзін, раскрываюцца ўнутраны свет і індывідуальныя якасці асобы».

Надзея ДРЫЛА

dryla@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сям'ю года выберуць у тэатры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».