Вы тут

Бабруйскія ратавальнікі падаравалі жыццё стрыжу, які трапіў у пастку


Сімвалічна, што ў Дзень пажарнай службы бабруйскія ратавальнікі падаравалі жыццё стрыжу, які трапіў у пастку.


Аддзяленне аварыйна-ратавальнай часці №1 ехала на заняткі, калі іх тармазнуў нейкі мужчына на веласіпедзе. «Хлопцы, дапамажыце птушцы, — папрасіў ён, паказваючы на сцяну будынка, дзе з апошніх сіл трапятаўся стрыж. — Другі дзень мучыцца, небарака, самастойна вызваліцца не можа». Да мужчыны хутка далучыліся і іншыя спачуваючыя, якія былі сведкамі птушыных пакут. Ратавальнікі не аднойчы прыходзілі на дапамогу жывёлам, не пакінулі ў бядзе і птушку. Аперацыю па вызваленні правяла каманда ў складзе прапаршчыка Яўгена Лася, камандзіра аддзялення Уладзіміра Кітова і начальніка каравула Івана Макарэвіча. Іх дзеяннямі кіраваў падпалкоўнік Дзмітрый Сказаў. Як аказалася, стрыж зачапіўся за лёску і, калі б не чулыя людзі, загінуў бы.

Пад апладысменты людзей, якія назіралі за дзеяннямі ратавальнікаў, птушку выпусцілі. Дарэчы, для бабруйчан ратавальнікі свае людзі. У горадзе ніводнае свята не абыходзіцца без іх удзелу, а тым больш дзіцячыя аздараўленчыя лагеры. Сімвалічна, што ў гэты дзень у Бабруйску да пажарных часцей падыходзілі школьнікі з ахапкамі кветак, каб павіншаваць сваіх мужных сяброў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Жыццё — каштоўнае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».