Вы тут

Скульптура паштальёна з'явілася ў Жодзіне


Помнік усталявалі на вуліцы Міра каля будынка цэнтральнага гарадскога аддзялення сувязі. Сфатаграфавацца з бронзавым пісьманосцам паспелі ўжо і работнікі пошты, і звычайныя гараджане.


Скульптура менавіта паштальёна выбрана не выпадкова. Гэта прафесія заўсёды была запатрабаванай і па сёння не губляе актуальнасці, бо на паштальёнаў ускладзена важная функцыя — забяспечваць сувязь з усім светам.

Намеснік дырэктара Мінскага філіяла Белпошты Алена ІШЧУК расказала, што скульптуру заказвалі ў прадпрыемства з Глыбокага, якое займаецца коўкай. Помнік уяўляе сабой паштальёна часоў царскай Расіі. Тады гэта прафесія была пераважна мужчынскай. А вось веласіпед і цяпер застаецца адным з асноўных транспартных сродкаў работнікаў сувязі.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubnеuskауа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Бронзавы пісьманосец

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».