Вы тут

Сяргей Рахманаў сустрэўся з японскім парламентарыем Масакам Моры


Адбылася рабочая сустрэча Сяргея Рахманава і намесніка старшыні групы дружбы Японія — Беларусь парламента Японіі Масака Моры.


З японскага боку на сустрэчы прысутнічалі таксама прадстаўнікі кампаній, якія займаюцца нафтаперапрацоўкай, будаўніцтвам, вырабам медыцынскіх прэпаратаў і іншымі відамі бізнесу.

Удзельнікі абмеркавалі такія тэмы, як двухбаковае японска-беларускае міжпарламенцкае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел парламентарыі Ірына Старавойтава, Святлана Герасімовіч, Віктар Сірэнка, члены рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Японіі.

На мінулым тыдні Сяргей Рахманаў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы сустрэўся з прадстаўнікамі карпарацыі па здабычы солі правінцыі Цзянсу Кітайскай Народнай Рэспублікі і СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка Вялікі Камень». Галоўнай тэмай перагавораў таксама сталі інвестыцыі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Усходнія» інвестыцыі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.