Вы тут

Павышаем фізічную актыўнасць дзіцяці


У першую чаргу трэба разумець, што знаходжанне за камп'ютарам неабходна дазіраваць. Чым менш гадоў дзіцяці, тым больш павінна быць абмежаванняў статыкі на карысць руху.


— Рабіце акцэнт не на фізічных практыкаваннях, а на рухавасці ў цэлым — неабавязкова заахвочваць дзіця на выкананне нейкага комплексу фізічных практыкаванняў, — адзначае ўчастковы ўрач-педыятр 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі г. Мінска Святлана ДЗЯРУГА. — Можна гуляць у хованкі, скакаць на месцы і г. д. Дзіця ніколі не будзе актыўным, калі яго бацькі ўсе вечары і выхадныя ляжаць на канапе — так што толькі асабісты прыклад! На плаванне — разам, на веласіпедах — усёй сям'ёй. Ніколі не карайце дзіця пазбаўленнем прагулак на свежым паветры або гульні ў футбол. У розныя дні тыдня нагрузка павінна быць рознай. Сёння футбол, заўтра боўлінг, паслязаўтра ролікі.

Такім чынам вы забяспечыце добры старт здароўю, бо людзі, якія з дзяцінства маюць лішнюю вагу і атлусценне, ужо з самага ранняга ўзросту пакутуюць ад такіх захворванняў, як цукровы дыябет, атэрасклероз, ішэмічная хвароба сэрца, інфаркт міякарда, парушэнне сну, дэпрэсія...

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ці не малавата руху?

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.