Вы тут

Галоўнае ў фізпадрыхтоўцы дзіцяці 3—6 гадоў — асваенне розных рухаў


На пятым годзе жыцця істотна развіваюцца рухальныя навыкі. Дзеці становяцца больш рухавыя, пачынаюць добра і хутка бегаць, скакаць, поўзаць, захоўваць раўнавагу. Важна, каб да 6 гадоў дзеці навучыліся плаваць, катацца на двухколым веласіпедзе, лыжах, выконваць комплекс практыкаванняў ранішняй гімнастыкі.


У гэты час хутка расце шкілет, пазваночнік гібкі і няўстойлівы, мышцы слабаразвітыя, эластычныя звязкі не ў стане доўга падтрымліваць правільнае становішча цела. У выніку могуць быць дэфармацыі шкілета, парушэнне паставы, скрыўленні ў грудным аддзеле. Толькі да 6—7 гадовага ўзросту сценкі касцей дасягаюць таўшчыні, якая забяспечвае досыць высокае супраціўленне механічнаму ўздзеянню. Развіццю мышачна-касцявой сістэмы будуць спрыяць рэгулярныя і правільна пабудаваныя заняткі — фізічныя практыкаванні, гульні, прагулкі, танцы і г. д. — да 35 хвілін па 2—3 разы ў дзень.

Фізічныя практыкаванні. Неабходна навучыць дзіця элементарным рухам, падрыхтаваць да асваення новых, даць той аб'ём ведаў, які дапаможа і ў рухавых гульнях.

Рухавыя гульні. Для дашкольніка гэта — добры настрой, спрыяльнае ўздзеянне на псіхіку і паводзіны, сродак псіхічнага і фізічнага развіцця. Эфектыўнай формай з'яўляюцца гульні-заданні: дабегчы першаму да ўмоўнай рысы, не раняючы дакаціць абруч, скакаць праз скакалку, адштурхоўваючыся дзвюма нагамі, хадзіць па пакоі, трымаючы які-небудзь прадмет на галаве, кідаць мяч. Больш складанай формай рухавых гульняў з'яўляюцца сюжэтныя гульні з правіламі.

Ранішняя гімнастыка. Прадугледжана ў дзіцячым садку з 3 гадоў. Акрамя практыкаванняў на розныя групы мышцаў прымяняюцца хада і лёгкі бег на пачатку заняткаў, падскокі ў канцы.

Спартыўныя забавы. Плаванне, веласіпед і г. д. Тут няма ўстаноўкі на вынік, галоўнае — задавальненне і ўражанне.

Прагулкі. Ім адводзіцца 1,5—2 гадзіны ў дзень. І на ўвазе маюцца рухавыя гульні на свежым паветры, любая фізічная актыўнасць.

Малодшы школьны ўзрост — спрыяльны час для развіцця ўсіх фізічных якасцяў. Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць каардынацыі, дакладнасці ўсіх рухаў, раўнавазе, рытму, хуткай і надзейнай арыентацыі ў прасторы, хуткасці, трываласці.

З 6—10 гадоў адбываецца набор дзяцей практычна ва ўсе спартыўныя секцыі (лёгкая атлетыка, гімнастыка, плаванне, спартыўныя гульні, настольны тэніс і г. д.), аднак у такія віды спорту, як грэбля, розныя адзінаборствы (каратэ, дзюдо, самба), набор адбываецца з 11 гадоў, а ў цяжкую атлетыку — з 16.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: На першым месцы — настрой

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?