Вы тут

Уладзімір Макей наведаў з афіцыйным візітам Славенію


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір МАКЕЙ наведаў з афіцыйным візітам Славенію. У Любляне ён сустрэўся з прэзідэнтам Славеніі Борутам Пахарам, міністрам замежных спраў Карлам Эр'яўцам, мэрам сталіцы Зоранам Янковічам і буйнымі бізнесменамі. Візіт прымеркаваны да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Славеніяй.


На сустрэчы з прэзідэнтам Славеніі Борутам Пахарам бакі разгледзелі шэраг пытанняў беларуска-славенскага ўзаемадзеяння і падкрэслілі неабходнасць павышэння ўзроўню палітычнага дыялогу. Асаблівая ўвага была ўдзелена адносінам Беларусі і Еўрапейскага саюза. Акрамя гэтага, закранулі пытанні міжнароднай бяспекі і абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне.

Падчас дыялогу кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з яго славенскім калегам Карлам Эр'яўцам гаворка ішла пра будучыню двухбаковых адносін, у тым ліку, зноў жа, па лініі Беларусь — Еўрасаюз. Акрамя таго, адной з тэм стала ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый і супрацоўніцтва падчас беларускага старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятыве.

Важным пунктам перамоў стала актывізацыя гандлёвых і інвестыцыйных сувязяў. Сярод прыярытэтных кірункаў можна адзначыць інавацыйную і тэлекамунікацыйную сферы, будаўніцтва, энергетыку, сельскую гаспадарку, машынабудаванне і фармацэўтыку. На сустрэчы таксама разглядаліся пытанні прамкааперацыі, банкаўскага і міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Партнёрства праз чвэрць стагоддзя

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.