Вы тут

Журавель застаецца галоўным трэнерам футбалістаў брэсцкага "Дынама"


Галоўны трэнер футбалістаў брэсцкага "Дынама" Уладзімір Журавель прадоўжыць работу на гэтай пасадзе, з'яўленне ў камандзе Аляксандра Глеба з'яўляецца ўсяго толькі чуткамі. Аб гэтым расказалі кіраўнікі клуба.


Уладзімір Журавель адзначыў, што паражэнне ад аўстрыйскага "Альтаха" ў кваліфікацыі Лігі Еўропы (0:3) вельмі расстроіла. Тым не менш сезон прадаўжаецца, і цяпер каманда рыхтуецца да матчу 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць футбалістаў "Гомеля", які адбудзецца 23 ліпеня ў Брэсце. Настаўнік брастаўчан таксама сказаў, што іфармацыя аб перагаворах з Аляксандрам Глебам наконт яго пераходу ў склад брастаўчан не адпавядае рэчаіснасці, гэта ўсё чыесьці домыслы.

Уладзімір Журавель падкрэсліў, што ўсе рашэнні па камплектаванні каманды прымаюцца сумесна са спартыўным дырэктарам клуба Сяргеем Кавальчуком, з якім у іх поўнае ўзаемаразуменне і давер. Зусім нядаўна брэсцкую каманду папоўнілі адразу некалькі вопытных ігракоў, сярод якіх самы вядомы выхаванец мінскай школы "Змена" нападаючы Арцём Мілеўскі, які доўгія гады выступаў за кіеўскае "Дынама" і зборную Украіны. Акрамя таго, у Брэст з расійскага "Арэнбурга" пераехаў паўабаронца зборнай Беларусі Павел Няхайчык, бразільскі форвард Нівалда, які выступаў у першым крузе чэмпіянату Беларусі за "Гомель", з мінскага "Дынама" ў родны горад вярнуўся паўабаронца Кірыл Прамудраў, з ФК "Мінск" прыйшоў абаронца Алег Вераціла. 

Як расказаў Сяргей Кавальчук, працэс фарміравання каманды не спыняецца: нехта прыходзіць, нехта наадроват. Так, каманду пакінулі Дзмітрый Мазалеўскі, Максім Чыж і Дзмітрый Герман, які перабраўся ў літоўскі "Атлантас" з Клайпеды, завяршыў гульнявую кар'еру Аляксандр Дзямешка, які будзе працаваць у клубнай футбольнай акадэміі. Акрамя таго, саветнікам спартыўнага дырэктара стаў нідэрландскі спецыяліст Лявон Янсен.

У гэтым сезоне футбалісты брэсцкага "Дынама" сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі, што дало магчымасць ім выступіць у Лізе Еўропы. У чэмпіянаце Беларусі брастаўчане гуляюць так сабе, займаючы пасля першага круга толькі 10-е месца, набраўшы ў 15 праведзеных матчах 18 ачкоў (4 перамогі, 6 нічыіх, 5 паражэнняў; розніца мячоў - 17-17). У лідара першынства салігорскага "Шахцёра" 38 заліковых балаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.