Вы тут

Мінадукацыі ўстанавіла пералік прадметаў школьных выпускных экзаменаў


Мінадукацыі ўстанавіла пералік прадметаў школьных выпускных экзаменаў у 2017/2018 навучальным годзе. Пералік змешчаны ў пастанове Міністэрства адукацыі ад 7 ліпеня 2017 года нумар 74, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Згодна з дакументам выпускнікі 9-х класаў будуць здаваць пісьмовыя экзамены па беларускай, рускай мовах і матэматыцы. Вучні, якія засвоілі праграму сярэдняй адукацыі, у пісьмовай форме будуць экзаменавацца па матэматыцы, а таксама па беларускай або рускай мове (на выбар). Вусна адзінаццацікласнікі будуць здаваць замежную мову і гісторыю Беларусі.

Пры гэтым вучні, якія вучыліся на мове нацыянальнай меншасці (польскай або літоўскай), дадаткова будуць здаваць пісьмовыя экзамены па гэтай мове.

Вучні з парушэннем слыху і цяжкімі парушэннямі маўлення, якія асвоілі праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, пройдуць абавязковыя іспыты па матэматыцы і беларускай або рускай мове (у залежнасці ад мовы навучання і выхавання) у пісьмовай форме. Вусна яны будуць здаваць гісторыю Беларусі.

Вучні з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, зроку, псiхiчнага развiцця (цяжкасцямi ў навучаннi) будуць пісьмова трымаць экзамены па матэматыцы і беларускай або рускай мове (на выбар). Вусна адказаць давядзецца на экзаменацыйныя білеты па замежнай мове і гісторыі Беларусі.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2017 года.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».