Вы тут

У Мінску маштабна адсвяткавалі Дзень пажарнай службы


Штогод яго адзначаюць 25 ліпеня. Менавіта ў гэты дзень у далёкім 1853 годзе Мінскае губернскае праўленне і гарадская дума разгледзелі пытанне аб стварэнні ў горадзе пажарнай часці. Быў ухвалены каштарыс выдаткаў на яе ўтрыманне. Часць тады складалася з аднаго брандмайстара, двух унтэр-брандмайстараў і 48 радавых.


І ў суботу ў мінчан і гасцей горада з‘явілася цудоўная магчымасць пабачыць на свае вочы эвалюцыю ратавальнай справы. Па праспекце Незалежнасці парадным строем прайшлі ратаўнікі і праехалі ўзоры пажарнай аўтамабільнай тэхнікі розных гадоў. Сярод іх былі нават машыны 30-х і 40-х гадоў, адноўленыя супрацоўнікамі рэгіянальных аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.

Але адкрываў парад традыцыйны пажарны экіпаж дааўтамабільнай эпохі, які быў неад’емнай часткай усіх гарадоў на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Ён быў па сучасных мерках зусім немудрагелісты – запрэжаная канём брычка з бочкай і разлікам брандмайстараў у нязвыклай сучаснаму воку чорнай уніформе, якія бесперапынна званілі. Наперадзе экіпажа таксама са звонам ляцеў коннік. У даўнія часы яго мэтай было вызваліць дарогу для тых, хто ехаў тушыць полымя…

- Узровень нашых ратаўнікоў вельмі высокі, - адзначыў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. - Яны ў стане вырашаць любыя праблемы, якія стаяць перад імі. І вельмі прыемна, што практычна ўся лінейка тэхнікі, неабходная для выратавання людзей, зроблена на айчынных шасі.

Напярэдадні Прэзідэнт Беларусі пабываў з візітам ва Украіне. На сустрэчы з Пятром Парашэнкам Аляксандр Лукашэнка прапанаваў арганізаваць сумесную адпраўку гуманітарных канвояў на Данбас без пасрэднікаў «па найкарацейшым шляху». Прэзідэнт Украіны пагадзіўся з гэтым.

- Кіраўніцтва Украіны створыць усе неабходныя ўмовы, каб мы бесперашкодна праходзілі мяжу. І будуць адкрыты ўсе калідоры для дастаўкі непасрэдна тым людзям, хто мае патрэбу ў гэтай дапамозе, - расказаў міністр.

А пасля параду эпіцэнтр свята перамясціўся ў парк імя Горкага. Чаго там толькі не было! Можна было пакатацца на аўтавышцы, пасядзець у сапраўдным пажарным аўтамабілі, прымерыць на сябе касцюм ратаўніка, зайсці ў дымавую палатку… Ратаўнікі таксама прадэманстравалі тысячам гледачоў выступленне гідрацыклаў і дэсант парашутыстаў з вышыні ў 1.500 метраў! А паветра ў парку ўпрыгожыў святочны салют.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».