Вы тут

Ліпеньская казка на гары Карпацкай


Ёсць ў Глыбоцкім раёне, недалёка ад вёскі Запруддзе, высокая гара, якую мясцовыя жыхары называюць Карпацкай. Чаму так назвалі гару, ніхто дакладна не ведае. Ці то рэльеф гэтай мясцовасці нагадвае ўкраінскія Карпаты, ці па прозвішчы чалавека, які жыў побач — такіх звестак нашы далёкія продкі не пакінулі. Але вядома, што побач з гарою, на іншым узвышшы, знаходзіцца гарадзішча, якое датуецца раннім перыядам жалезнага веку.

Абрысы Карпацкай гары бачацца здалёк, асабліва з процілеглага берага Светаўскага возера. Але з самой гары адкрываюцца фантастычныя краявіды — і на вёску, і навакольныя далёкія ўзгоркі, асабліва на гэтае возера і на суседнія. У купальскую ноч на гары заўсёды паляць вогнішчы.

Паміж гарой і гарадзішчам знаходзіцца зёлкавы рай — так можна сказаць пра заходні бераг возера, на якім у ліпені квітнеюць дзясяткі красак і лекавых траў.


 

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.