Вы тут

Ці ўдачны лёс?


У штаб-кватэры Еўрапейскай федэрацыі гандбола ў Вене прайшла жараб'ёўка кантынентальных турніраў, сталі вядомыя сапернікі беларускіх клубаў.


Гандбалісты «Гомеля» ў 1/16 фіналу Кубка выкліку сустрэнуцца з ісландскім клубам «Вестманаэяр». Першы матч гамяльчане правядуць 18 або 19 кастрычніка на сваёй пляцоўцы, 25 або 26 лістапада згуляюць у Ісландыі.

Віцэ-чэмпіёны Беларусі, гандбалісты мінскага СКА ў 2-м раўндзе кваліфікацыі Кубка ЕГФ будуць сапернічаць з румынскім «Бухарэстам». Першая гульня пройдзе ў румынскай сталіцы 7 або 8 верасня, паядынак у адказ адбудзецца 14 або 15 верасня ў Мінску.

У галоўным клубным турніры — Лізе чэмпіёнаў — Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова згуляе ў элітнай групе В. Яго апанентамі будуць французскі «Пары Сен-Жэрмен», венгерскі «Веспрэм», два прадстаўнікі нямецкай бундэслігі «Фленсбург» і «Кіль», а таксама польскі «Віве» з Кельцаў, дацкі «Ольбарг» і славенскі «Цэле».

Групу А склалі македонскі «Вардар» са Скоп'е, іспанская «Барселона», французскі «Нант», венгерскі «Пік», шведскі «Крысціянстад», нямецкі «Райн Лявен», польская «Вісла» з Плоцка і харвацкі «Заграб».

Матчы групавога этапу пачнуцца ў сярэдзіне верасня 2017 года, а завершацца ў сакавіку 2018-га. У плэй-оф выйдуць па шэсць каманд з кожнай васьмёркі.

У жаночых кантынентальных турнірах беларускія гандбалісткі пачнуць выступленне ў верасні. У Лізе чэмпіёнаў гандбалісткі «Гомеля» на турніры 1-й кваліфікацыйнай групы згуляюць у Нарвегіі. 9 верасня гамяльчанкі сустрэнуцца з клубам «Крысціянсан». Уладальнік серабра чэмпіянату Беларусі мінскі «БНТУ-БелАЗ» у першым крузе кваліфікацыі Кубка ЕГФ сустрэнецца з чэшскай «Славіяй» з Прагі.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.