Вы тут

Конкурс графіці правядуць да 950-годдзя Мінска


Да 950-годдзя Мінска правядуць конкурс графіці, паведамілі ў маладзёжнай палаце пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў.


Прадугледжана некалькі этапаў. Так, жадаючыя прыняць удзел у конкурсе могуць да 31 ліпеня адправіць заяўку на электронную пошту konkurs-950@tut.by. У матэрыялах трэба пазначыць кантактныя даныя, прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, спасылкі на старонкі ў сацыяльных сетках, прыкласці фота папярэдніх работ.

На другім этапе, 2-10 жніўня, канкурсантам прапануюць намаляваць эскіз графіці на тэму, названую арганізатарамі, а потым увасобіць малюнак у жыццё (расходныя матэрыялы і пляцоўка для малявання прадастаўляюцца). Апошні этап пройдзе 1-4 верасня, графіцістам трэба распісаць сцяну.

Па выніках творчага спаборніцтва журы вызначыць лепшых маладых стрыт-арт-мастакоў горада.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».