Вы тут

Міхаіл Мясніковіч падвёў вынікі мадэрнізацыі


Учора старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч асабіста ацаніў абнаўленне Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб'яднання. Затым ён пераехаў у Ляхавічы, дзе правёў прыём грамадзян.


— Праект мадэрнізацыі аб'яднання досыць эфектыўны, вынікі добрыя. Летась тэмп росту па аб'ёмах вытворчасці і продажаў быў каля 125%, экспарт вырас больш чым на 30%. За першае паўгоддзе 2017-га аб'ёмы прыраслі яшчэ на 30%, экспарт — у 1,6 раза да такога ж перыяду 2016 года. Гэта сведчыць пра тое, што прадукцыя запатрабавана як на ўнутраным, так і на знешніх рынках, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

На нарадзе, якую правёў старшыня Савета Рэспублікі, разгледзелі фінансавыя магчымасці прадпрыемства ў 2018 і 2019 гадах. Адзін з асноўных выдаткаў — крэдыт на мадэрнізацыю, які неабходна будзе за гэты час пагасіць. Па ўказе ў абнаўленне Баранавіцкага ВБА было ўкладзена 20 млн еўра, яшчэ каля 10 млн еўра прадпрыемства прыцягнула самастойна. Зараз БВБА выйшла на ўстойлівы эканамічны ўзровень: каля траціны прадукцыі аб'ёмаў 2018 года ўжо закантрактаваная. У планах — нарасціць аб'ёмы швейнай вытворчасці і вырабляць касцюмныя і кашульныя тканіны.

На прыём да Міхаіла Мясніковіча ў Ляхавічах прыйшло пяць чалавек. Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў, што практычна ўсе пытанні можна было б вырашыць на мясцовым узроўні, але некаторыя кіраўнікі баяцца браць на сябе адказнасць.

Да таго ж Міхаіл Мясніковіч паведаміў, што зараз заканчваецца падрыхтоўка шэрагу нарматыўна-прававых актаў, якія дазволяць спрасціць адміністрацыйныя працэдуры па вядзенні бізнесу. Удасканаляць, магчыма, і інвестыцыйнае заканадаўства, каб стварыць больш камфортныя ўмовы для тых, хто жадае ўкладваць грошы ў беларускія прадпрыемствы.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.