Вы тут

Заўтра ў Мінску з'явіцца Эйфелева вежа


Яе ўсталююць у Верхнім горадзе адмыслова для канцэрта, што пройдзе ў межах фестывалю «Класіка ля Ратушы з vеlсоm».


Вечарыну «Tоur dе Сlаssіquе», уваход на якую будзе традыцыйна вольным, прысвецяць 25-годдзю ўстаналявання французска-беларускіх дыпламатычных адносін, якое мы адзначаем сёлета.

Сама ўстаноўка копіі Эйфелевай вежы стане інтэрактыўным праектам, далучыцца да справы змогуць усе ахвотныя. Натуральна, не забаронена будзе фатаграфавацца, рабіць сэлфі ў непаўторнай і чароўнай атмасферы. Прыемныя сюрпрызы чакаюць і на самім канцэрце. Так, у беларускую сталіцу завітае французскі госць — барытон Аліўе Эт, які выступіць на адной сцэне з найлепшымі айчыннымі майстрамі класічнай музыкі. У выкананні беларуска-французскай каманды прагучаць творы, знакавыя для цэлых эпох. Нагадваем, што працягваецца фотаконкурс для наведвальнікаў музычных вечарын. Каб стаць яго ўдзельнікам і, магчыма, трапіць у лік аўтараў работ для адмысловай выстаўкі, заўтра трэба будзе зрабіць здымак на фоне Эйфелевай вежы і размясціць яго ў сацыяльных сетках з хэштэгам #классикасвелком.

Марына ВЕСЯЛУХА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.