Вы тут

Васіль Жарко правёў прыём грамадзян у Пінску


Учора намеснік прэм'ер-міністра Васіль ЖАРКО правёў прыём грамадзян у Пінску.


Жыхароў горада, якія прыйшлі на прыём, хвалявалі пытанні працаўладкавання, медыцынскай дапамогі, прадастаўлення сацыяльнага жылля, рэканструкцыі спартыўных абектаў, налічэння дапамог, паведамляе БЕЛТА. «Пераважалі пытанні сацыяльнай абароны. Падчас прыёму практычна ўсе, хто звярнуўся, атрымалі адказы. Большасць пытанняў можна было вырашыць на мясцовым або абласным узроўні: яны не патрабуюць прыняцця нарматыўных дакументаў або законаў. Але заўсёды трэба падыходзіць да кожнага, хто звяртаецца, індывідуальна, згодна з літарай закона», — падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.

У ходзе прыёму Васіль Жарко даў даручэнне рэканструяваць гарадскі стадыён «Прыпяць» у Пінску, а таксама паведаміў, што ў Ляснянскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў Баранавіцкага раёна восенню бягучага года адкрыецца аддзяленне для знаходжання людзей з псіханеўралагічнымі захворваннямі.

Фота БЕЛТА 

Загаловак у газеце: Усе атрымалі адказы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».