Вы тут

Каля 16 тысяч зваротаў прынялі дзяржорганы Міншчыны за паўгода


Аб гэтым заявіла начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аксана ТАРАНДА на пасяджэнні, прысвечаным рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта №2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».


— Лічбы ў цэлым паўтараюць аналагічны перыяд за 2016 год, — адзначыла спецыяліст.

Аналіз тэматыкі зваротаў і званкоў на прамыя тэлефонныя лініі паказаў, што ў 2017 годзе колькасць заяў па пытаннях камунальнай і дарожнай гаспадаркі склала 42% ад усіх зваротаў, што значна перавышае паказчыкі папярэдніх пяці гадоў. Жыллёвыя праблемы падымаліся ў 15% скаргаў. Узрасла колькасць зваротаў па пытаннях камунальнай і дарожнай гаспадаркі, упершыню за 5 гадоў вырасла колькасць зваротаў аб правядзенні рамонту жылля.

На думку начальніка аддзела, рост колькасці зваротаў не заўсёды сведчыць аб недастаткова добрай працы спецыялістаў дзяржаўных органаў. «Часта людзі звяртаюцца ва ўсе запар арганізацыі, спадзеючыся, што іх праблема будзе вырашана», — растлумачыла Аксана Таранда. На яе думку, паўторныя звароты часам выкліканыя невыкананнем абяцанняў, але часцей гэта спробы пры дапамозе вышэйстаячых органаў вырашыць праблемы, якія не заўсёды абгрунтаваны, а часам супярэчаць існуючаму заканадаўству.

Тым не менш з боку чыноўнікаў ёсць выпадкі парушэння тэрмінаў разгляду зваротаў, перапісвання адказаў, пераносу тэрмінаў выканання абяцанняў. Так, па фактах парушэння заканадаўства аб зваротах за 2016 год да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 8 работнікаў аблвыканкама, 89 — райгарвыканкамаў, 10 — выканкамаў пярвічнага ўзроўню. У 2017 годзе таксама аб'яўлены спагнанні шэрагу дзяржаўных служачых, у большай ступені раённага і гарадскога ўзроўняў. Яшчэ Аксана Таранда звярнула ўвагу на нізкую эфектыўнасць выязных пасяджэнняў асобных старшынь і намеснікаў старшынь райгарвыканкамаў.

— Па якой прычыне з'яўляюцца паўторныя звароты? Па-першае, калі адбылася змена кіраўніцтва, па-другое, калі ў раёне людзі не могуць знайсці адказы на свае пытанні і вырашыць праблемы, — лічыць старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль ІСАЧАНКА. — Таму трэба старанна аналізаваць звароты, з якой прычыны яны адбываюцца, каб мы маглі ўплываць на гэтую сітуацыю. На мой погляд, цяпер гэта галоўнае.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Без бюракратызму

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.