Вы тут

Курсы па вывучэнні мовы хіндзі ўпершыню адкрываюцца ў БДУ


Курсы па вывучэнні мовы хіндзі ўпершыню адкрываюцца ў БДУ. Заняткі стартуюць 1 верасня. Праходзіць яны будуць у фармаце факультатыва ў вячэрні час два разы на тыдзень.


За аснову вывучэння мовы ўзяты курс, распрацаваны расійскімі лінгвістамі Залманам Дымшыцам і Алегам Ульцыфіравым. Курсы ў БДУ арганізаваны пры падтрымцы пасольства Індыі ў Рэспубліцы Беларусь. Заняткі будзе весці супрацоўнік кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін БДУ Анастасія Буланкова. Да навучальнага працэсу будуць прыцягвацца і носьбіты мовы. Навучанне на курсах бясплатнае.

Запісацца на курсы можна па тэлефонах 8 (044) 72 413 72 або 8 (017) 209 57 74.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу 

Загаловак у газеце: Хіндзі — для беларусаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?