Вы тут

Педагогаў зацікавяць у платных паслугах


У кіраўнікоў устаноў адукацыі з'явілася магчымасць павышэння аплаты працы педагогаў за кошт пазабюджэтных сродкаў.


Урадам прынята пастанова ад 14 ліпеня №530 «Аб некаторых пытаннях аплаты працы педагагічных работнікаў за кошт пазабюджэтных сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы».

У адпаведнасці з дакументам установа адукацыі пры рэалізацыі праграм дадатковай адукацыі на платнай аснове мае права павялічваць педагогам, якія ўдзельнічаюць у прадастаўленні гэтых паслуг, тарыфную стаўку першага разраду за кошт атрыманых пазабюджэтных сродкаў, але не больш чым у два разы. Памер тарыфнай стаўкі ўстанова адукацыі павінна ўзгадніць з дзяржорганам, у падпарадкаванні якога яна знаходзіцца. Крыніцай для выплаты заработнай платы ў гэтым выпадку з'яўляюцца толькі заробленыя пазабюджэтныя сродкі.

Пералік праграм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і праграм дадатковай адукацыі дарослых вызначаны Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?