Вы тут

Казань прыняла адукацыйны Форум «FІSU Volunteer Leaders Academy 2017»


Глабальны адукацыйны Форум «FІSU Volunteer Leaders Academy 2017» прайшоў у Казані. Гэта ўнікальны праект, ініцыяваны спартыўнай валанцёрскай супольнасцю на XІІІ Форуме Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту (FІSU) у г. Манпелье (Францыя). У сталіцу Татарстана з'ехаліся лідары валанцёрскага руху з 91 краіны, якія з'яўляюцца членамі FІSU, у тым ліку з Беларусі.


Праграма форуму ўключала лекцыі, семінары, трэнінгі, круглыя сталы і дыскусіі. У якасці спікераў былі запрошаны прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту, Міжнароднага алімпійскага камітэта, Сусветнага антыдопінгавага агенцтва, выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін, адукацыйнага цэнтра EF Educatіon Fіrst і вядомыя спартсмены.

Беларусь на форуме прадстаўляла Дар'я Трыгубава, выкладчык Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, якая займаецца валанцёрскай дзейнасцю з 2012 года. Яна ўдзельнічала ўжо ў 15 міжнародных спартыўных мерапрыемствах як цімхост — суправаджальны перакладчык. Сваё выступленне дзяўчына прысвяціла таму, як вопыт суправаджэння спартыўных камандаў спрыяе прафесійнаму і асобаснаму росту, фарміруе лідарскія якасці, дазваляе пазнаёміцца з вялікай колькасцю цікавых людзей.

Набыты ў Казані вопыт можа быць паспяхова выкарыстаны ў Беларусі пры падрыхтоўцы валанцёраў да Другіх Еўрапейскіх гульняў 2019 года і чэмпіянату свету па хакеі 2021 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Казань падзялілася досведам

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.