Вы тут

Выстаўка да 500-годдзя Рэфармацыі праходзіць у Мінску


Выстаўка да 500-годдзя Рэфармацыі, прысвечаная Марціну Лютэру і Францыску Скарыну, праходзіць у галерэі «Універсітэт культуры».


Экспазіцыя арганізавана пры дапамозе пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі, а таксама грамадскага аб'яднання «Масты».

Падчас адкрыцця выстаўкі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Беларусі Петэр ДЭТМАР прыгадаў гісторыю рэфарматара Марціна Лютэра. Спадар пасол заўважыў, што для беларусаў самай знакавай асобай часоў Рэфармацыі быў, ёсць і будзе Францыск Скарына. Хоць Марцін Лютэр і не бываў на беларускіх землях, яго ўплыў ва ўсім свеце быў вельмі моцны. Нават у даваенным Мінску мелася дзве лютэранскія царквы, а ідэі лютэранства і пратэстантызму знаходзяць сваіх многіх прыхільнікаў і сёння. Бо дзякуючы Лютэру кожны народ мае магчымасць чытаць Біблію на сваёй роднай мове, а таксама мець такія ўнікальныя кнігі, як Вялікі і Малы Катэхізісы.

На выстаўцы можна ўбачыць не толькі выявы Марціна Лютэра, але і дэтальна распрацаваныя карты і схемы, што распавядаюць пра яго працу. Гэта дапамагае не толькі ўспомніць пра знакавага дзеяча, але і больш даведацца пра яго дзейнасць.

Імёны Марціна Лютэра і Францыска Скарыны ўвекавечаны не толькі ў памяці іх землякоў, яны вядомы ў цэлым свеце. Праз пяць стагоддзяў пра іх размаўляюць, здзіўляюцца іх талентам, іх шануюць і дзякуюць ім.

Выстаўка працуе да 25 ліпеня.

Анастасія АЎХІМОВІЧ

Фота Юрыя ІВАНОВА

Загаловак у газеце: Біблія — на роднай мове

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.