Вы тут

Новыя маячкі, на якія давядзецца арыентавацца абітурыентам 2018 года


Спрашчэнне тэстаў, пра якое казалі як сёлетнія выпускнікі, так і рэпетытары, якія здзейснілі «разведку боем» і таксама паўдзельнічалі ў ЦТ, не магло не адбіцца на росце прахадных балаў. Вялікая колькасць уладальнікаў максімальных і вельмі высокіх балаў ЦТ абумовіла надзвычай вострую канкурэнцыю паміж імі, асабліва на прэстыжных у моладзі спецыяльнасцях. На некаторых з іх прахадныя балы сёлета проста зашкальваюць...


Так, на факультэт міжнародных адносін у БДУ падалі дакументы 9 абітурыентаў, якія маюць у суме больш як 391 бал, і 29 чалавек, якія маюць больш за 381 бал.

На юрыдычным факультэце больш як 381 бал маюць 10 чалавек, такія ж вынікі ёсць і сярод тых, хто паступае на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, механіка-матэматычны, хімічны і філалагічны факультэты, факультэт філасофіі і сацыяльных навук, радыёфізікі і камп'ютарных тэналогій, у Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій...

Усяго на дзённую бюджэтную форму навучання ў Белдзяржуніверсітэт было пададзена ад абітурыентаў 4433 заявы (летась — 3585) пры плане прыёму 2164 чалавекі (летась — 2207). Такім чынам, сярэдні конкурс па ўніверсітэце перавысіў 2 чалавекі на месца.

Сярод тых, хто падаў дакументы, без экзаменаў будуць залічаны 66 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, 3 лаўрэаты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Увогуле вынік вышэй за 300 балаў маюць 51,4% ад агульнай колькасці абітурыентаў БДУ. Сярод іх 92 абітурыенты, якія атрымалі на ЦТ 100-бальны вынік, а ў шасці абітурыентаў — два стабальныя сертыфікаты.

Па словах адказнага сакратара прыёмнай камісіі БДУ Вячаслава МАЛАФЕЕВА, усюды прахадныя балы будуць вышэйшыя за леташнія. На шэрагу спецыяльнасцяў скачок да мінулага года можа быць у раёне 100 (!) балаў. У ліку топавых сёлета спецыяльнасці факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі і хіміка-біялагічнага профілю. «У цэлым можна сказаць, што ў дыяпазоне сярэдніх балаў ад 220 да 300 прырост прахадных балаў у параўнанні з мінулым годам дасягае 30—50 пунктаў. На топавых спецыяльнасцях, дзе прахадныя балы складалі раней 350 і вышэй, таксама адбыўся істотны рост», — адзначыў Вячаслаў Малафееў. Нагадаем, што летась прахадны бал на ФМА вагаўся, у залежнасці ад спецыяльнасці, ад 361 («менеджмент у сферы міжнароднага турызму») да 382 («міжнародныя адносіны», «міжнароднае права») з 400 магчымых.

У Мінскім дзяржаўным медыцынскім універсітэцэ на лячэбны факультэт падалі дакументы 5 абітурыентаў, якія маюць больш як 391 бал, 24 абітурыенты, у якіх больш як 381 бал, і 50 чалавек, якія набралі больш як 371 бал. На стаматалагічным факультэце двое маюць больш як 391 бал і 7 чалавек — больш як 381 бал.

Абітурыенты з сумай балаў больш як 391 ёсць таксама і ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце на перакладчыцкім факультэце. Між іншым, ужо ўчора на сайце гэтай ВНУ з'явіліся спісы рэкамендаваных да залічэння на бюджэтную форму навучання.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: За некалькі крокаў да максімальнага бала

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.